Развлечение "Щедры вечер"
Святошнае развлечэнне “Шедры вечар”
Праграмны змест: пашыраць кругагляд дзяцей, абагачаць іх новымі музычнымі ўражаннямі, станоўчымі эмоцыямі праз выкананне калядных песень, гульняў, карагодаў. Развіваць творчую актыўнасць, здольнасць перадаваць музычна-гульневы вобраз, артыстызм, акцерскія здольнасці, удасканальваць іх выканаўчае майстэрства. Прывіваць любоў да беларускай народнай творчасці. Выклікаць у дзяцей радасны i святочны настрой.
Дзеючыя асобы: Хаспадыня, Шчодра, Калядоўшчыкi, Каза, Цыганка, Мядзведзь, дзецi.
Ход свята.
Музычная зала упрыгожана саматканымi дыванамi, ручнiкамi.Стаяць лавы, святочны стол, сялянская печ. Гучыць музыка. У залу ўваходзіць Гаспадыня.
Гаспадыня. Прывiтанне, людзi добрыя! А дзеж гэта мая гаспадар? Вось гасцей ужо поўна хата, блiны падышлi.... Шчодра! Дзе ж ты падзелася (клiча гаспадыню).
Шчодра.(выбягае) Iду-у! Бягу! Прывiтанне, людзi добрыя! Як тут мае блiнкi? Мабыць ужо падышлi? Трэба на стол збiраць. Сёння свята - Каляды. Можа i да нас калядоўшчыкi завiтаюць, не мiнуюць нашу хату. (Шчодра i Цярэшка пачынаюць збiраць на стол святочныя стравы). Стук у дзверы. У музычную залу ўваходзяць дзецi, спяваюць песню «Добры вечар!»
Дзецi па чарзе:
- Добры Вам вечар!
- Шчодры Вам вечар!
- Добрага здароўя! На калядны вечар!
- Добры вечар, гаспадару!
- Вынясi нам каўбас пару!
- Вынясiсала, не скупiся!
- Каб твой ячмень урадзiўся!
- Kaлi не дасiхлеба –
- Сцягнем з печы дзеда!
- Kaлi не дасi аладкаў–
- Сцягнем з печы бабку!
- Ой, мароз, мароз! Холадна стаяць,
Загадай грошы падаваць!!!
Шчодра. Мiласцi пpociм – кожнага ў госцi. Дзецi спяваюць песню «Каляда-калядачкi».(дзецi стаяць).
Гаспадыня. Дзякую, што на калядкi завiталi! Снег, сняжок дарожку замятаў iгосц ь да нас завiтаў. Песня «Бялюсенькi сняжок».
Шчодра. Сёння ў нас на свяце прысутнiчае карэспандэнт з часопiса «Пралеска». Яна хоча пагутарыць з вамi дзецi.(гутарка).
А зараз, давайце пагадаем! (Запрашае дзяцей цягнуць саломку). Хто доўгую саломку выцягне - той вялiкi вырасце, а хто кароценькую - у тога ўсе жаданнi ў новым годзе збудуцца.
Дзщя. Белы снег бялёшанькi, пасцялi дарожаньку, каб мы гулялi-Каляду сустракалi! Дзецi спяваюць песню «Каляда».(сядаюць).
Шчодра. Добра спявалi, сядайце, калi ласка, адпачнiце. Дзецi, а вы ведаеце, што ў калядныя дзянечкi нашы бабулi i дзядулi любiлi паваражыць на глiняных гаршках. I ўсе тое, што наваражылi – абавязкова збывалася. Без варажбы што за Калядкi? Паварожым, рабяткi! (Варажба на глiняных гаршках).Дапамагай мне, Цярэшка! (выносяць стол,ставяць 6 гаршкоў)
(Шчодра запрашае да сябе дзіця, 1-я дзіця вымае – рушнiк.
Шчодра.Чакае цябе дарога дальняя, падарожжа. (2-е дзiця - булку)
Шчодра. Булка - У тваей хаце заўседы будзе дабрабыт, дастатак!
( 3-е дзіця - пярсценак) Пярсценак! Сейце муку, пячыце пipaгi! Да вас госцi будуць, А да мяне - жанiхi!
Шчодра.(4-е дзiця - стужку) Стужка–гэта багацце. Падарункi ў новым годзе!
Шчодра. (клiча 5-е дзiця - гузiк). А вось i гузiк! Жыць табе ў вялiкай сям’i!
Шчодра. Вось i застаўся aпошнi збаночак. Дзецi, можа i госцi нашы таксама хочуць паваражьщь? (падыходзiць да гасцей, дастаюць галiнку)
Галiнка! Да кого яна кранецца - той будзе здаровым увесь год, вылячыцца ад ycix хвароб. Шчодра дакранаецца да ўcix дзяцей i гасцей.
Дзiця. Нашыя дзецi станцаваць хочуць, нашыя госцi пасядзець ды на дзетак паглядзець хочуць! Танец «Саўка ды Грышка».(садзяцца).
Чуецца стук у дзверы. Пад музыку ў залу ўваходзяць Калядоўшчыкi з Казой.
1 Калядоўшчык. Цi дома гаспадыня?
Шчодра. Дома, дома – сталы прыбiраю!
2 Калядоўшчык. Добры вечар таму – хто ў гэтым даму!
3 Калядоўшчык. Цi ты дома, гаспадар?
Цярэшка. Дома, дома. З чым вы прыйшлi, Калядоўшчыкi?
1 калядоўшчык. З казою шэраю, вясёлаю.
Цярэшка. Ды няхай яна паскача!
2 калядоўшчык. Каза, павярнiся. Гасцям пакажыся!
3 калядоўшчык. Што ж, дзеткi, давайце ў гульню гуляць!
Беларуская народная гульня «Каза».
Гаспадыня. Малайцы, дзецi. I гулялi i спявалi, сядайце, калi ласка.
1 Калядоўшчык. Дзякуй, шчодрая гаспадынька, дай бог табе здароўя, шчасця!
Усе. Каб жылося i вялося, ды ўсё добрае збылося! З песняй «Бывайце здаровы» выходзяць.
Шчодра. Мы не будзем сумаваць, свята будзем святкаваць!
Дзiця. Без музыкi, без дуды ходзяць ногi не туды,
А як музыку пачуюць- самi ножанькi танцуюць! Танец «Лявонiха».
Гаспадыня. Дзеткi, чуеце, да нас зноў хтосьцi iдзе! (музыка).
Заходзяць калядоўшчыкi з мядзведзям.
1 Калядоўшчык. На каляды мы прыйшлі, мех вялізны прыняслі, каб вам нас пачаставаць, шмат чаго падараваць .
Шчодра. Калі ласка, заходзьце, госці дарагія! А хто ж гэта з вамі прыйшоў? (паказвае на Мядзведзя)
2 Калядоўшчык. Мядзведзя я вяду, ён вельмі любіць Каляду.
Мядзведзь. Навучу вас танцаваць трошкі касалапа,
Потым буду зноў спяваць ды смактаці лапу.
Пятку ставім на насок (паказвае), потым — зноў на пятку.
Той, хто малы, хто высок, пачынай прысядку.
Пахістаем галавой, лапамі памашам
Ды патопаем нагой то адной, а то другой на Калядах нашых! (танцуюць). Дзецi сядаюць.
3 Калядоўшчык. А зараз пагуляем!
Беларуская народная гульня «Мядзведзь».
А ну-ка, пакажы, Мядзведзь, як гаспадыня цеста ў дзяжы месіць (паказвае).
1 Калядоўшчык. Як дзед табак нюхае? (Апчхі.) Як дзіця зацірку есць? (На галаву накладвае.)
2 Калядоўшчык. Як дзяўчаты перад люстэркам упрыгожваюцца? (Прыхарошваецца.) Ці заслужыў Мядзведзь гасцінцаў?
Гаспадыня. Заслужыў! Ён і артыст, і спявак, і танцор.
3 Калядоўшчык.Тады дайце нам грошай на мядок! (Гаспадар дае грошы, Мядзведзь кланяецца, выходзяць).
Гаспадыня. Запрашаю вас у карагод, пагуляем!
Беларуская народная гульня-карагод «Хустачка».
(выбiраецца "гаспадыня" (дзяўчынка) цi "гаспадар" (хлопчык).Дзецi бяруцца за рукi i ўтвараюць круг. У сярэдзiне-"гаспадыня", якая трымае ў руцэ хустачку. Усе iдуць карагодам, прамаўляюць, а "гаспадыня" скача :
Гаспадыня, гаспадыня,
кiдай сваю пражу,
Зiма прайшла,
Адчыняй свае дзверы,
Завi нас у госцi!
(Так дзецi прамауляюць 2—3 разы, але у любы момант нечакана "гаспадыня" падкiдвае хустачку ўверх. Усе хлопцы iмкнуцца злавiць. Той, хто гэта здолее, будзе выконваць ролю "гаспадара". Калi ў сярэдзiне карагода знаходзіцца «гаспадар», хустачку павiнны лавiць дзяўчынкi).
Шчодра. I ты зарабiла, добра варажыла. Вось табе цукерачку, каўбасы на талерачцы, вось табе пiражочкi, квасу поўны ражок!
Шчодра. Ну, дзякуй нашым калядоўшчыкам i дзеткам, весела было, я аж успомнiла сваю маладосць i нават памаладзела!
Гаспадыня. З даўнiх часоў людзi верылi – як пачнеш год, так i пражывеш! Хай шчасце наш край не мiнае! (Уваходзяць усе ўдзельнiкi свята. Дзецi становяцца каля iх.)
Песня «Калядачкi».