Рэспубліка Беларусь
Рэспубліка Беларусь
Рэспубліка Беларусь – дзяржава ў цэнтры Еўропы. Мяжуе на паўночным захадзе з Літвой, на поўначы з Латвіяй, на паўночным усходзе і ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай, на захадзе з Польшчай. Працягласць дзяржаўнай мяжы – 2969 км.
Працягласць тэрыторыі рэспублікі з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км. Плошча – 207,6 тыс. кв. км. Па плошчы Беларусь пераўзыходзіць такія еўрапейскія краіны, як Грэцыя, Партугалія, Аўстрыя, Нідэрланды, Бельгія, Чэхія.
Клімат Беларусі ўмерана кантынентальны. Асноўныя яго характарыстыкі абумоўлены распалажэннем краіны ў сярэдніх шыротах, адсутнасцю гор, адноснай блізкасцю да Атлантычнага акіяна. Самы цёплы месяц – ліпень, самы халодны – студзень.
На тэрыторыі Беларусі налічваецца болей 20 тыс. рэк і ручаёў. Самыя буйныя рэкі – Днепр, Заходняя Дзвіна і Нёман. Беларусь называюць «сінявокай», паколькі на яе тэрыторыі знаходзіцца больш за 10 тыс. азёр. Самае вялікае возера – Нарач (плошча – 79,6 кв. км), самае глыбокае – Доўгае (глыбіня – 53,7 м). 42% тэрыторыі Беларусі складаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, 39% заняты лясамі, 2% – азёрамі і рэкамі, 17% – іншыя землі.
У Рэспубліцы Беларусь шэсць абласцей - Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, якія дзеляцца на 118 раёнаў.
Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на пачатак 2020 года склала 9 млн. 408,4тыс. чалавек, 77,3% яго сканцэнтравана ў гарадах. У сталіцы Беларусі - горадзе Мінску - пражываюць 1 млн. 472,0 тыс. чалавек - пятая частка насельніцтва краіны.
Нацыянальны склад – беларусы (болей 80%), рускія, палякі, украінцы, яўрэі, літоўцы і прадстаўнікі другіх нацыянальнасцей.
Дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца беларуская і руская.