"Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!"

"Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!"

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

 Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё маўлення” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. Рашэннем педагагічнага калектыву назначаецца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць.  Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Дажынкі”, “Свята ураджаю”, “Калядкі”, “Сустракаем вясну” і іншыя, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове.

Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі  з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

Кансультацыя для бацькоў:

“Дыдактычныя гульні па развіццю маўлення”

     Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную зяву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, і самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

     Даследванні паказваюць, што да трох гадоў у асноўным адбываецца засваенне суфіксаў з памяншальным, ласкальным, прыніжальным і павелічальным значэннямі. Авалодванне ўсімі астатнімі суфіксамі адбываецца пасля трох год і расцягваецца на ўвесь дашкольны ўзрост. Так прасля трох год засвайваюцца суфіксы для азначэння асобаў жаночага полу (-ыха-, -к-), дзейснай асобы (-нік-, -ік-, -ун-, -ач-), для абазначэння патомства жывёлаў (-ян-, -ят-), афіксы для азначэння зборнасці (-н-). Важна, што не толькі ў дашкольным узросце адбываецца авалодванне словаўтварэннем праз засваенне новымі суфіксамі, але і надзвычайная лёгкасць ў авалодванні і выкарыстанні словаўтваральных мадэляў.

     Асновай, на якой будуецца засваенне мовы, зяўляецца скіраванасць на гукавую форму слова. А.Н. Гвоздеў адзначае зяўленне на пятым годзе жыцця дзіцяці першых спробаў асэнсаваць значэнне слова і даць яго этымалагічнае тлумачэнне. Ён указвае на тое, што гэтыя спробы вядуць да супастаўлення словаў з падобным гучаннем. Што нярэдка вядзе да памылковага збліжэння. Напрыклад, слова горад збліжаюць са словам горы. Гэта значыць, што сэнсавае тлумачэнне ідзе праз гукавое супастаўленне. Дастатковая асэнсаванасць маўлення зяўляецца толькі ў працэсе спецыялізаванага навучання.

     Што датычыць развіцця гукавога боку маўлення да канца дашкольнага ўзросту:

Дзеці павінны выразна вымаўляць складаныя артыкуляцыйна гукі: шыпячыя, свісцячыя, санорныя. Адрозніваючы іх у маўленні, яны замацоўваюць іх у вымаўленні.

Выразнае маўленне становіцца нормаю для пяцігадовага дашкольніка ў паўсядзёным жыцці, а не толькі падчас спецыяльных заняткаў.

У дзяцей удасканальваецца слыхаваое ўспрыманне і развіваецца фанематычны слых. Дашкольнікі могуць адрозніваць асобныя групы гукаў, вылучаць з групы словаў, фразаў слова, у якіх ёсць прапанаваныя гукі.

Дзеці свабодна выкарыстоўваюць у сваім маўленні сродкі інтанацыйнай выразнасці: могуць чытаць верыш самотна, весела, урачыста. Апрача таго, дзеці з лёгкасцю дэманструюць апавядальную, пытальную і колічную інтанацыі.

Старэйшыя дашкольнікі здольныя рэгуляваць гучнасць голасу ў самых розных жыццёвых сітуацыях: гучна адказваць на пытанні, ціха размаўляць ў грамадскіх месцах, сяброўскіх гутарках і г.д. Яны здольныя эфектыўна карыстацца тэмпам маўлення: гаварыць павольна, хутка ў залежнасці ад канкрэтных абставінаў.

У дзяцей пяці год добра развітае маўленчае дыханне: яны могуць працягла вымаўляць не толькі галосныя гукі, але і некаторыя зычныя (свісцячыя, шыпячыя, санорныя).

Дзеці пяці год могуць параўноўваць маўленне аднагодкаў і сваё з маўленнем дарослых, знаходзіць неадпаведнасці: няправільнае вымаўленне гукаў, словаў, недакладнае выкарытсанне націску ў словах.

Дыдактычныя гульні:

«Назаві адным словам»

Мэты: замацоўваць у мове дзяцей словы, што абазначаюць агульныя паняцці; актывізіраваць слоўнікавы за­пас; развіваць лагічнае мысленне, кемлівасць.
Змест. Перад дзіцём  выкладваюцца карткі з выявамі прадметаў. Дзіцё разглядвае іх, называе намаляваныя прадметы. Затым дзіцё павіна назваць гэтыя прадметы адным словам.

▪ воўк, ліса, заяц... — дзікія жывёлы;

▪ сабака, кот, каза... — свойскія жывёлы;

▪ верабей, сарока, галка... — птушкі;

▪ курыца, певень, гусь... — свойскія птушкі;

▪ дуб, клён, бяроза... — дрэвы і г. д.

«Хто жыве ў казцы?»

Мэты: развіваць ўвагу, памяць, звязную мову, хуткасць мыслення; актывізацыя слоўніка.

Змест. Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у тым ліку і персанажаў казкі. Дзіцё  разгледае карткі, а затым называе персанажаў той казкі, якую слухаў, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі пра таго героя, якога назвалі.

«Прыдумай слоўца або адкажы: «Які?»

Мэты: абагачаць слоўнікавы запас прыметнікамі; развіваць кемлівасць, мысленне, мову.
Змест. Дзіцё да назвы прадмета падабірае словы, якія дапамогуць адказаць на пытанне: «Які гэга прадмет?».
Напрыклад:

- Лісіца якая? (Хітрая, рыжая...).

- Мядзведзь які? (Касалапы, вялікі...).

- Заяц які? (Касавокі, даўгавухі...) I г. д.

«Магазін цацак»


Мэта: актыўна распазнавацъ но­вый словы.
Змест. Апісваецца цацка. Задача дзяцей — хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».

 Дыдактычныя гульні для бацькоў: гуляем разам”

Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную зяву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, і самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

Сярэдні дашкольны ўзрост

«АДГАДАЙ, ХТО ПАКЛІКАЎ»

Дыдактычная задача. Развщцё слыхавога ўспрымання, увагі, вытрымкі.

Правілы гульні: Той, хто адгадвае, негледзячы \ не паварочваючыся павінен вызначыць на слых, хто яго паклікаў.

Гульневае дзеянне: Адгадаць, хто паклікаў.

Змест: Дзеці сядзяць на крэселках паўкругам. Выхавальнік выклікае да сябе Колю (ставіць яго спіной да ўдзельнікау гульні), Жэстам выклікае Олю, якая, падышоўшы, заве: «Коля». Калі Коля адгадае, садзщца на месца, а адгадваць будзе Оля. Калі дзщяці цяжка на слых вызначыць, хто яго паклікаў, тады дзеці, што сядзяць, павінны сказаць, у што адзета Оля, або назваць уласцівыя ей адной прыметы.

Роля выхавальніка: Выклікаць больш тых дзяцей, у якіх недастаткова развіты тармазныя працэсы, сарамлівасць.

Заувага: Калі дзеці добра навучацца пазнаваць па голасу на слых, можна увесці ў гульню ўскладненне (ролю пеўнікаўі мішак). Напрыклад, дзіцяўкладвае мішку спаць, а ўгэты час некалькі дзяцей (пеўнікаў) па чарзе спяваюць «ку-ка-рэ-ку». Мішка павінен адгадаць, хто падаў голас.

«КОНІКІ»

Дыдактычная задача. Замацаванне вымаўлення гука р. Правілы гульні  1. Выкананне ролі (конь, фурман). 2. Чаргаванне дзяцей пры выкананні ролі3. Гучнаеівыразнае вымаўленнегукаў.

Гульневае дзеянне. Язда на«коніках».

Змест. Конікі (дзеці) стаяць у «канюшні» (месца, адгароджанае крэсламі). Дзеці-фурманы прыходзяць запрагаць «конікаў». Вядучы рассоўвае два крэслы (вароты), фурманы вымаўляюць нараспеў: «Стук-грук, тра-та-та, адчыняйце вароты, выязджайце з двара! Но, паехалі!» Пад'язджаюць да варот, едуць па крузе. цмокаюць языком, Імітыруючы тупат капытоў: «Цок-цок-цок». «Фурманы» накрыкваюць: «Но, тпр-р-ру».

Роля выхааальніка. Стварыць у пачатку гульні эмацыянальны настрой у дзяцей. Падабраць неабходнае абсталяванне (майкіконікаў, лейцы) дляўсіх удзельнікаў гульні Дамагацца ад дзяцей дакладнага, гучнага вымаўлення гукаў, як!я трэба замацаваць.

«ХТО ЯК КРЫЧЫЦЬ»

Дыдактычная задача. Практыкаванне ў правільным вымаўленні гукаў мовы. Выхаванне увагі засяроджанасці.

Прав1лы гульні. Пракрычаць так, як крычаць сапраўдныя жывёлы, птушкі

Гульневае дзеянне. Адгадванне па гуку, якая жывёла жыве ў доміку.

Змест. Дзеці хаваюцца ў домік. Дзіця, якое адгадвае, падыходзіць к доміку, стукае і пытаецца: «Хто тут жыве?» «Пеўнік» адказвае «ку-ка-рэ-ку», «варона» — «кар-кар».

Роля выхавальніка. Выхавальнік (ведаючы недахопы ўвымаўленнідзіцяці) прызначае яго імітаваць такую жывёлу, ў крыку, у якой ёсць гук, які дзіця дрэнна вымаўляе, напрыклад р, с інш. «Домікі» могуць быць змайстраваны з будаўнічага матэрыялу або імітаваны з дапамогай крэселак.

«СКЛАДНЫЯ КАРЦІНКІ»

Дыдактычная задача. Знаёмства з наваколлем. Замацаванне назваўжывёл. Выхаванне ўвагі, настойвасціў вырашэнні задачы.

Правілы гульні. Кожнае дзіця з карцінак складвае пэўную жывёлу (карову, каня).

Гульневае дзеянне. Складванне карцінак.

Змест. Удзельнікі гульні складваюць з чатырох частак цэлую карцінку ірасказваюць, што атрымалася.

Роля выхавальніка. Падабраць карцінкі з часткамі тых жывёл, якія дзецям знаёмыя, вучыць складаць з частак цэлую жывёлу, дамагацца самастойнасці дзяцей.

«ЛЮСТЭРКА»

Дыдактычная задача. Развіццё моўнай і рухомай актыўнасці дзяцей.

Правілы гульні. Дакладна паўтарыць дзеянне, якое паказвае вядучы.

Гульневае дзеянне. Выкананне рухаў.

Змест.  Дзеці стаяць ў крузе. Выбраны з дапамогай лічылкі вядучы становіцца ў цэнтры круга. Усе астатнія стаяць ў роўным крузе.

Што нам Кацечка (Танечка, Дзімачка і г. д.) пакажа, Будзем дружна мы раіць.

Дзіця ў цэнтры круга паказвае розныя рухі, астатнія гульцы паўтараюцьіх.

Роля выхавальніка. Дамагацца, каб дзеці выразна вымаўлялі тэкст, дакладна паўтаралі паказаныя рухі

«ХТО ХУТЧЭЙ ЗБЯРЭ»

Дыдактычная задача. Замацаванне ведаў пра колер і абазначэнне яго словам. Выхаванне ўвагі.

Правілы гульні. Сабраць вежку аднаго колеру. Сабраць рознакаляровую вежку толькі з вялікіх або маленькіх кольцаў.

Гульневае дзеянне. Збор вежкі.

Змест. Выхавальнік раскладвае з дапамогай дзяцей на некалькіх сталах рассыпаныя рознакаляровыя кольцы ад вежак. Дзеці, якія прымаюць удзел у гульні, збіраюць вежкіаднаго колеру або камбінаваныя з некалькіх колераў.

Роля выхавальніка. Зацікавіць дзяцей гульнёй, паказаць рознакаляровыя кольцы ад вежак (чырвоныя, зялёныя, жоўтыя і г. д.), прапанаваць сабраць вежку чырвонага, а потым сіняга колеру.

Заўвага. Спачатку дзеці разбіраюць і збіраюць вежкі павольна, затым, калі гульню засвояць, тэмп можна паскорыць. Спачатку дзецям даваць два колеры, а затым прыбаўляць па аднаму ўзалежнасці ад патрабаванняў праграмы.

«ЗНАХОДЖАННЕ ПРАДМЕТАЎ ПА СЛОВУ»

Дыдактычная задача. Замацаванне слоўніка развіццё мовы
(называнне знаёмых прадметаў).

Правілы гульні. Кожны ўдзельнік гульні павінен знайсці цацку, якуюназваўвыхавальнік.

Гульневае дзеянне Адшукванне цацак.

Змест. Дзеці разглядаюць прадметы, якія выхавальнік падбірае для гульні. Затым усе заплюшчваюць вочы або паварочваюцца ў друі! бок, а выхавальнік раскладвае цацкіў розныя месцы. Удзельнікі гульніпаварочваюцца, івыхавальнік дае кожнаму заданне, што ён павінен знайсці: Коля — вялікі шар, Міша — белую кошачку, Соня — мішку, а калізнойдуць, становяцца ў круг ікожны, хто зпойдзе цацку, называв яе і кажа, як з ею можна гуляць.

Роля выхавальніка. Падабраць знаёмыя цацкі, з якімі дзеці часта гуляюць.

Заўвага. Гульню можна ўскладніць падборам цацак, якія мала знаёмыя дзецям.

«ПАРНЫЯ КАРЦІНКІ МАЛЫШАМ»

Дыдактычная задача. Знаёмства з наваколлем. Замацаванне слоўніка іразвіццё мовы. Выхаванне ўвагі.

Правілы гульні. 3 пэўнай колькасці раскладзеных картак кожнае дзіця павінна падабраць дзве парныя.

Гульневае дзеянне. Падбор пар.

Змест. Гульцы падбіраюць пары па падабенству прымет (вядро і збан, лялька і мішка). Называюць прадметы, а затым гавораць, чым яны падобныя.

Роля выхавальніка. Падабраць карцінкі цацак, прадметаў  быту, раслін,жывёл і г. д. зыходзячы з таго, якія праграмныя задачы стаяць на гэты перыяд.

«ЗАПАЛІ ЛІХТАРЫК»

Дыдактычная задача. Замацаванне колеру прадметаўііх назваў.

Правілы гульні. Знайсціліхтарык зададзенага колеру і назваць колер.

Гульневае дзеянне. Разглядванне ліхтарыкаўі затым іх адшукванне.

Змест.Выхавальнік разам з дзецьмі разглядвае рознакаляровыя ліхтарыкіі называе, якога яны колеру. Пасля гэтага ён растлумачвае правілы гульні. Ліхтарыкі будуць раскладзены па усім пакоі. Хто зпойдзе ліхтарык, той і возьме яго. Узяць можна толькіадзінліхтарык, а потым дзетціназываюць, якога ён колеру.

Роля выхавалыніка. Выхавальнік просіць дзяцей заплюшчыць вочы, а сам у гэты час хаваеліхтарыкі.

Заўвага. За мест ліхтарыкаў можна браць розпакаляровыя стужкі. Яны могуць быць шырокія і вузкія, доўгія і кароткія.

«ПАЗНАЙ ФОРМУ ПРАДМЕТА»

Дыдактычная задача. Замацаванне ведаў геаметрычных форм іі'х назваў. Выхоўванне ўвагі, засяроджанасці.

Правілы гульні. Паглядзець сваю карту і назваць, што на карце нарысавана. Калі дзеціўмеюць лічыць — падлічыць, колькі форм на карце (дзве, тры).

Гульневае дзеянне. Адшукванне на вялікай карце геаметрычных форм, аналагічных тым, якія паказвае выхавальнік.

Змест. Дзецям раздаюць вялікія карты з нарысаванымі на іх геаметрычнымі фігурамі (круг, квадрат, трохвугольнік).

У выхавальніка маленькая карта такой жа формы, як іна вялікіх картах (геаметрычныя фігуры могуць паўтарацца як на вялікіх, так і малых картках). Ен паказвае маленькую картку і пытаецца ў дзяцей, у каго з іх на карце ёсць трохвугольнік. Дзіця адказвае: «У мяне на карце ёсць трохвугольнік».

Гульня заканчваецца, каліў аднаго з удзельнікаў гульніна карце будуць закрыты ўсе клеткі.

Роля выхавальніка. Падабраць такія геаметрычныя фігуры, якія дзеціведаюць, а потым дабаўляць па адной яшчэ малавядомай дзецям, растлумачваючы яе назву.

Заўвага. Ускладненне: геаметрычныя фігуры могуць быць афарбаваныя ўрозныя колеры. Тады дзеці павінны гаварыць: «У мяне круг чырвоны».

«ЖЫВОЕ ДАМІНО»

Дыдактычная задача. Параўнанне і называнне стужак (велічыня і колер).

Правілы гульні. Знайсцітаварыша, ў якога на руцэ такая самая па колеру стужка, узяць яго за руку і стаць у круг.

Гульневае дзеянне. Знайсці пару.

Змест. Выхавальнік завязвае на рукі дзецям стужкі розных колераў у выглядзе бранзалетаўіпрапаноўвае хутка пабудаваць круг. Дзецістановяцца ў круг так, каб супалі аднолькавыя колеры стужак (чырвоны, аранжавы, жоўты, блакітны,  фіялетавы).

Роля выхавальніка. Выхавальнік разам з дзецьмі разглядвае стужкі, а затым завязвае іх дзецям. Сочыць за правільным утварэннем круга, за выкананнем дзецьмі правіл гульні.

Заўвага. Спачатку стужкі завязваюць на адной руцэ, а затым можна на абедзвюх руках, але рознага колеру. Тады пары павінны злучыцца так, каб колер стужак дзіцяці супадаў з колерам стужак таварыша, які стаіць злева і справа ад яго.

«ШТО ЗМЯНІЛАСЯ?»

Дыдактычная задача. Замацаваць веды пра геаметрычныя фігуры, развіваць назіральнасць, увагу, памяць і мову.

Правілы гульні. Дзіця запамінае размяшчэнне фігур, а потым называе, якую перастаноўку зрабілі. Той, хто адгадае, сам робіць перастаноўку.

Гульневае дзеянне. Адгадванне.

Змест. Выхавальнік расстаўляе на стале тры геаметрычныя фігуры іпрапаноўвае дзецям паглядзець ізапомніць, у якой паслядоўнасці яны размешчаны. Па камандзе «Вочкі спяць» дзеці заплюшчваюць вочы, а выхавальнік хутка перастаўляе або прымае адну фігуру і пытаецца: «Што змянілася?» Дзіця павінна сказаць, якой фігуры няма або як змянілася размяшчэнне фігур.

Роля выхавальніка. Падабраць фігуры згодна з праграмныміпатрабаваннямі. У працэсе гульні працаваць над развіццём мовы дзіцяці (моцна 1

і выразна называць фігуры), ствараць спрыяльную эмацыянальную абстаноўку.

«ПТУШКІI АЎТАМАБІЛЬ»

Дыдактычная задача. Развіццё ў дзяцей слыхавой увагі, уменняўрухаццаў адпаведнасці са словамі верша.

Правілы гульні. Выконваць рухіў адпаведнасці са словаміверша. Спрытнаўцякаць ад «аўтамабіля». Гучна і выразна вымаўляць верш.

Гульневае дзеянне. 1мітацыя дзеянняў птушак.

Змест. Выхавальнік звяртаецца да дзяцей: «Паглядзіце, якіўмяне руль. Я буду «аўтамабілем», а вы — «птушкамі. Вы будзеце «лятаць іскакаць на палянцы» (паказвае на сярэдзіну пакоя)». Чытае верш-

Прыляталі птушачкі, Птушачкі-пяюшачкі,

 Весела скакал!

 Зярняткі дзяўбалі.

«Дзеці-птушкі» у адпаведнасці са словамі верша «лятаюць, скачуць», потым прысядаюць і стукаюць пальчыкамі па падлозе.

Выхавальнік паварочвае ў руках руль, гудзе і прыгаворвае: «Аўтамабіль па вуліцы бяжыць, спяшаецца, гудок гудзе тра-та-та, беражыся!»

Дзеці-птушкі ўцякаюць ад аўтамабіля. Пры паўтарэнні гульні вымаўляюць словы разам з выхавальнікам.

Роля выхавальніка. Ствараеў дзяцей эмацыянальны настрой. Дамагаецца ад іх выразнага вымаўлення слоў верша.

Кансультацыя для бацькоў:

Мова продкаў і нашчадкаў

Што такое родная мова? Навошта дзецям трэба ведаць беларускую мову?

З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага ў свеце. Наша родная старонка, як наша маці – хоча каб мы заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што трымае нас, робіць нас НАЦЫЯЙ. Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, спяваць народныя песні, ведаць, як з веку ў век святкавалі святы ў нашым краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

 

Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, вытокаў народнай мудрасці.

 

Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты праклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі. Патрэбна часцей чытаць беларускія народныя казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.

Дапамажыце нашым дзецям авалодаць беларускай мовай, і вы дапаможаце абудзіць у іх веру ў тое, што яны вырастуць потрэбнымі на зямлі людзьмі.

Источник: https://sad16molod.schools.by/pages/kansultatsyi-dlja-batskou

 

Меню раздела