Дыдактычныя гульні

Малодшы дашкольны ўзрост

Дыдактычныя гульні

 «АДГАДАЙ, ХТО ПАКЛІКАЎ»

Дыдактычная задача. Развщцё слыхавога ўспрымання, увагі, вытрымкі.

Правілы гульні. Той, хто адгадвае, негледзячы не паварочваючыся павінен вызначыць на слых, хто яго паклікаў.

Гульневае дзеянне. Адгадаць, хто паклікаў.

Змест. Дзеці сядзяць на крэселках паўкругам. Выхавальнік выклікае да сябе Колю (ставіць яго спіной да ўдзельнікау гульні), Жэстам выклікае Олю, якая, падышоўшы, заве: «Коля». Калі Коля адгадае, садзщца на месца, а адгадваць будзе Оля. Калі дзщяці цяжка на слых вызначыць, хто яго паклікаў, тады дзеці, што сядзяць, павінны сказаць, у што адзета Оля, або назваць уласцівыя ей адной прыметы.

Роля выхавальніка. Выклікаць больш тых дзяцей, у якіх недастаткова развіты тармазныя працэсы, сарамлівасць.

Заувага. Калі дзеці добра навучацца пазнаваць па голасу на слых, можна увесці ў гульню ўскладненне (ролю пеўнікаўі мішак). Напрыклад, дзіцяўкладвае мішку спаць, а ўгэты час некалькі дзяцей (пеўнікаў) па чарзе спяваюць «ку-ка-рэ-ку». Мішка павінен адгадаць, хто падаў голас.

 

«КОНІКІ»

Дыдактычная задача. Замацаванне вымаўлення гука р. Правілы гульні  1. Выкананне ролі (конь, фурман). 2. Чаргаванне дзяцей пры выкананні ролі3. Гучнаеівыразнае вымаўленнегукаў.

Гульневае дзеянне. Язда на«коніках».

Змест. Конікі (дзеці) стаяць у «канюшні» (месца, адгароджанае крэсламі). Дзеці-фурманы прыходзяць запрагаць «конікаў». Вядучы рассоўвае два крэслы (вароты), фурманы вымаўляюць нараспеў: «Стук-грук, тра-та-та, адчыняйце вароты, выязджайце з двара! Но, паехалі!» Пад'язджаюць да варот, едуць па крузе. цмокаюць языком, Імітыруючы тупат капытоў: «Цок-цок-цок». «Фурманы» накрыкваюць: «Но, тпр-р-ру».

Роля выхааальніка. Стварыць у пачатку гульні эмацыянальны настрой у дзяцей. Падабраць неабходнае абсталяванне (майкіконікаў, лейцы) дляўсіх удзельнікаў гульні Дамагацца ад дзяцей дакладнага, гучнага вымаўлення гукаў, як!я трэба замацаваць.

 

«ХТО ЯК КРЫЧЫЦЬ»

Дыдактычная задача. Практыкаванне ў правільным вымаўленні гукаў мовы. Выхаванне увагі засяроджанасці.

Прав1лы гульні. Пракрычаць так, як крычаць сапраўдныя жывёлы, птушкі

Гульневае дзеянне. Адгадванне па гуку, якая жывёла жыве ў доміку.

Змест. Дзеці хаваюцца ў домік. Дзіця, якое адгадвае, падыходзіць к доміку, стукае і пытаецца: «Хто тут жыве?» «Пеўнік» адказвае «ку-ка-рэ-ку», «варона» — «кар-кар».

Роля выхавальніка. Выхавальнік (ведаючы недахопы ўвымаўленнідзіцяці) прызначае яго імітаваць такую жывёлу, ў крыку, у якой ёсць гук, які дзіця дрэнна вымаўляе, напрыклад р, с інш. «Домікі» могуць быць змайстраваны з будаўнічага матэрыялу або імітаваны з дапамогай крэселак.

 

«СКЛАДНЫЯ КАРЦІНКІ»

 Дыдактычная задача. Знаёмства з наваколлем. Замацаванне назваўжывёл. Выхаванне ўвагі, настойвасціў вырашэнні задачы.

Правілы гульні. Кожнае дзіця з карцінак складвае пэўную жывёлу (карову, каня).

Гульневае дзеянне. Складванне карцінак.

Змест. Удзельнікі гульні складваюць з чатырох частак цэлую карцінку ірасказваюць, што атрымалася.

Роля выхавальніка. Падабраць карцінкі з часткамі тых жывёл, якія дзецям знаёмыя, вучыць складаць з частак цэлую жывёлу, дамагацца самастойнасці дзяцей.

 

«ЛЮСТЭРКА»

Дыдактычная задача. Развіццё моўнай і рухомай актыўнасці дзяцей.

Правілы гульні. Дакладна паўтарыць дзеянне, якое паказвае вядучы.

Гульневае дзеянне. Выкананне рухаў.

Змест.  Дзеці стаяць ў крузе. Выбраны з дапамогай лічылкі вядучы становіцца ў цэнтры круга. Усе астатнія стаяць ў роўным крузе.

Што нам Кацечка (Танечка, Дзімачка і г. д.) пакажа, Будзем дружна мы раіць.

Дзіця ў цэнтры круга паказвае розныя рухі, астатнія гульцы паўтараюцьіх.

Роля выхавальніка. Дамагацца, каб дзеці выразна вымаўлялі тэкст, дакладна паўтаралі паказаныя рухі

 

«ХТО ХУТЧЭЙ ЗБЯРЭ»

Дыдактычная задача. Замацаванне ведаў пра колер і абазначэнне яго словам. Выхаванне ўвагі.

Правілы гульні. Сабраць вежку аднаго колеру. Сабраць рознакаляровую вежку толькі з вялікіх або маленькіх кольцаў.

Гульневае дзеянне. Збор вежкі.

Змест. Выхавальнік раскладвае з дапамогай дзяцей на некалькіх сталах рассыпаныя рознакаляровыя кольцы ад вежак. Дзеці, якія прымаюць удзел у гульні, збіраюць вежкіаднаго колеру або камбінаваныя з некалькіх колераў.

Роля выхавальніка. Зацікавіць дзяцей гульнёй, паказаць рознакаляровыя кольцы ад вежак (чырвоныя, зялёныя, жоўтыя і г. д.), прапанаваць сабраць вежку чырвонага, а потым сіняга колеру.

Заўвага. Спачатку дзеці разбіраюць і збіраюць вежкі павольна, затым, калі гульню засвояць, тэмп можна паскорыць. Спачатку дзецям даваць два колеры, а затым прыбаўляць па аднаму ўзалежнасці ад патрабаванняў праграмы.

 

«ЗНАХОДЖАННЕ ПРАДМЕТАЎ ПА СЛОВУ»

 Дыдактычная задача. Замацаванне слоўніка развіццё мовы (называнне знаёмых прадметаў).

Правілы гульні. Кожны ўдзельнік гульні павінен знайсці цацку, якуюназваўвыхавальнік.

Гульневае дзеянне Адшукванне цацак.

Змест. Дзеці разглядаюць прадметы, якія выхавальнік падбірае для гульні. Затым усе заплюшчваюць вочы або паварочваюцца ў друі! бок, а выхавальнік раскладвае цацкіў розныя месцы. Удзельнікі гульніпаварочваюцца, івыхавальнік дае кожнаму заданне, што ён павінен знайсці: Коля — вялікі шар, Міша — белую кошачку, Соня — мішку, а калізнойдуць, становяцца ў круг ікожны, хто зпойдзе цацку, называв яе і кажа, як з ею можна гуляць.

Роля выхавальніка. Падабраць знаёмыя цацкі, з якімі дзеці часта гуляюць.

Заўвага. Гульню можна ўскладніць падборам цацак, якія мала знаёмыя дзецям.

 

«ПАРНЫЯ КАРЦІНКІ МАЛЫШАМ»

 Дыдактычная задача. Знаёмства з наваколлем. Замацаванне слоўніка іразвіццё мовы. Выхаванне ўвагі.

Правілы гульні. 3 пэўнай колькасці раскладзеных картак кожнае дзіця павінна падабраць дзве парныя.

Гульневае дзеянне. Падбор пар.

Змест. Гульцы падбіраюць пары па падабенству прымет (вядро і збан, лялька і мішка). Называюць прадметы, а затым гавораць, чым яны падобныя.

Роля выхавальніка. Падабраць карцінкі цацак, прадметаў  быту, раслін,жывёл і г. д. зыходзячы з таго, якія праграмныя задачы стаяць на гэты перыяд.

 

 «ЗАПАЛІ ЛІХТАРЫК»

Дыдактычная задача. Замацаванне колеру прадметаўііх назваў.

Правілы гульні. Знайсціліхтарык зададзенага колеру і назваць колер.

Гульневае дзеянне. Разглядванне ліхтарыкаўі затым іх адшукванне.

Змест.Выхавальнік разам з дзецьмі разглядвае рознакаляровыя ліхтарыкіі называе, якога яны колеру. Пасля гэтага ён растлумачвае правілы гульні. Ліхтарыкі будуць раскладзены па усім пакоі. Хто зпойдзе ліхтарык, той і возьме яго. Узяць можна толькіадзінліхтарык, а потым дзетціназываюць, якога ён колеру.

Роля выхавалыніка. Выхавальнік просіць дзяцей заплюшчыць вочы, а сам у гэты час хаваеліхтарыкі.

Заўвага. За мест ліхтарыкаў можна браць розпакаляровыя стужкі. Яны могуць быць шырокія і вузкія, доўгія і кароткія.

 

«ПАЗНАЙ ФОРМУ ПРАДМЕТА»

 Дыдактычная задача. Замацаванне ведаў геаметрычных форм іі'х назваў. Выхоўванне ўвагі, засяроджанасці.

Правілы гульні. Паглядзець сваю карту і назваць, што на карце нарысавана. Калі дзеціўмеюць лічыць — падлічыць, колькі форм на карце (дзве, тры).

Гульневае дзеянне. Адшукванне на вялікай карце геаметрычных форм, аналагічных тым, якія паказвае выхавальнік.

Змест. Дзецям раздаюць вялікія карты з нарысаванымі на іх геаметрычнымі фігурамі (круг, квадрат, трохвугольнік).

У выхавальніка маленькая карта такой жа формы, як іна вялікіх картах (геаметрычныя фігуры могуць паўтарацца як на вялікіх, так і малых картках). Ен паказвае маленькую картку і пытаецца ў дзяцей, у каго з іх на карце ёсць трохвугольнік. Дзіця адказвае: «У мяне на карце ёсць трохвугольнік».

Гульня заканчваецца, каліў аднаго з удзельнікаў гульніна карце будуць закрыты ўсе клеткі.

Роля выхавальніка. Падабраць такія геаметрычныя фігуры, якія дзеціведаюць, а потым дабаўляць па адной яшчэ малавядомай дзецям, растлумачваючы яе назву.

Заўвага. Ускладненне: геаметрычныя фігуры могуць быць афарбаваныя ўрозныя колеры. Тады дзеці павінны гаварыць: «У мяне круг чырвоны».

 

«ЖЫВОЕ ДАМІНО»

 Дыдактычная задача. Параўнанне і называнне стужак (велічыня і колер).

Правілы гульні. Знайсцітаварыша, ў якога на руцэ такая самая па колеру стужка, узяць яго за руку і стаць у круг.

Гульневае дзеянне. Знайсці пару.

Змест. Выхавальнік завязвае на рукі дзецям стужкі розных колераў у выглядзе бранзалетаўіпрапаноўвае хутка пабудаваць круг. Дзецістановяцца ў круг так, каб супалі аднолькавыя колеры стужак (чырвоны, аранжавы, жоўты, блакітны,  фіялетавы).

Роля выхавальніка. Выхавальнік разам з дзецьмі разглядвае стужкі, а затым завязвае іх дзецям. Сочыць за правільным утварэннем круга, за выкананнем дзецьмі правіл гульні.

Заўвага. Спачатку стужкі завязваюць на адной руцэ, а затым можна на абедзвюх руках, але рознага колеру. Тады пары павінны злучыцца так, каб колер стужак дзіцяці супадаў з колерам стужак таварыша, які стаіць злева і справа ад яго.

 

«ШТО ЗМЯНІЛАСЯ?»

 Дыдактычная задача. Замацаваць веды пра геаметрычныя фігуры, развіваць назіральнасць, увагу, памяць і мову.

Правілы гульні. Дзіця запамінае размяшчэнне фігур, а потым называе, якую перастаноўку зрабілі. Той, хто адгадае, сам робіць перастаноўку.

Гульневае дзеянне. Адгадванне.

Змест. Выхавальнік расстаўляе на стале тры геаметрычныя фігуры іпрапаноўвае дзецям паглядзець ізапомніць, у якой паслядоўнасці яны размешчаны. Па камандзе «Вочкі спяць» дзеці заплюшчваюць вочы, а выхавальнік хутка перастаўляе або прымае адну фігуру і пытаецца: «Што змянілася?» Дзіця павінна сказаць, якой фігуры няма або як змянілася размяшчэнне фігур.

Роля выхавальніка. Падабраць фігуры згодна з праграмныміпатрабаваннямі. У працэсе гульні працаваць над развіццём мовы дзіцяці (моцна 1

і выразна называць фігуры), ствараць спрыяльную эмацыянальную абстаноўку.

 

«ПТУШКІI АЎТАМАБІЛЬ»

 Дыдактычная задача. Развіццё ў дзяцей слыхавой увагі, уменняўрухаццаў адпаведнасці са словамі верша.

Правілы гульні. Выконваць рухіў адпаведнасці са словаміверша. Спрытнаўцякаць ад «аўтамабіля». Гучна і выразна вымаўляць верш.

Гульневае дзеянне. 1мітацыя дзеянняў птушак.

Змест. Выхавальнік звяртаецца да дзяцей: «Паглядзіце, якіўмяне руль. Я буду «аўтамабілем», а вы — «птушкамі. Вы будзеце «лятаць іскакаць на палянцы» (паказвае на сярэдзіну пакоя)». Чытае верш-

Прыляталі птушачкі, Птушачкі-пяюшачкі,

 Весела скакал!

 Зярняткі дзяўбалі.

«Дзеці-птушкі» у адпаведнасці са словамі верша «лятаюць, скачуць», потым прысядаюць і стукаюць пальчыкамі па падлозе.

Выхавальнік паварочвае ў руках руль, гудзе і прыгаворвае: «Аўтамабіль па вуліцы бяжыць, спяшаецца, гудок гудзе тра-та-та, беражыся!»

Дзеці-птушкі ўцякаюць ад аўтамабіля. Пры паўтарэнні гульні вымаўляюць словы разам з выхавальнікам.

Роля выхавальніка. Ствараеў дзяцей эмацыянальны настрой. Дамагаецца ад іх выразнага вымаўлення слоў верша.

 

«ЗНАЙД3І ТАКУЮ САМУЮ»

 Дыдактычная задача.  Замацоўваць уменне  суадносіць  форму з узорам. Выхоўванне ўвагі, самастойнасці, развіццё мовы.

Правілы гульні. Знайсці фігуру па ўзору.

Гульневае дзеянне. Падбор пар.

Змест. Гульцы падбіраюць пары па падабенству прымет (вядро і збан, лялька і мішка). Называюць прадметы, а затым гавораць, чым яны падобныя.

Роля выхавальніка. Падабраць карцінкі цацак, прадметаў быту, раслінжывёл і г. д. зыходзячы з таго, якія праграмныя задачы стаяць на гэты перыяд.

 

Меню раздела