канспект

Тэма: Прадметы асабістай гігіены

Праграмныя задачы: фарміраваць уменне  дзяцей правільна называць прадметы і дзеянні з імі, апісваць іх; практыкаваць у дапасаванні назоўнікаў да прыметнікаў і актывізаваць іх у мове; развіваць  мысленне, зрокавую ўвагу, успрыманне; выхоўваць акуратнасць, жаданне дапамагчы Нязнайку разабрацца з прадметамі.

Матэрыял да занятку: Лялька Нязнайка, прадметы гігіены, дадатковыя прадметы (прадметы гігіены) -2-3 шт., “Чароўны” мяшочак, 2 сталы.

Ход занятку

  1. Арганізацыйны момант

Сёння на занятку мы з вамі пагаворым аб прадметах, якія дапамагаюць нам быць ахайнымі, чыстымі, прыгожымі, дагледжанымі.

Што гэта за прадметы? Хто ведае? (адказы дзяцей: мыла, мачалка, шампунь, грабянец, ручнік) Малайцы!!!

2.Асноўная частка

Стук у дзверы, прыходзіць Нязнайка з цудоўнай каробкай.

Нязнайка: “Добры дзень дзеці, я да вас так спяшаўся. Мае сябры падарылі мне дзіўныя прадметы, я не ведаю, што з імі рабіць. Дапамажыце, мне, калі ласка”.

- Хочаце паглядзець, якія прадметы прынес Нязнайка? (Адказы дзяцей).

Выхавальнік адкрывае каробку:

- Раз, два, тры – уважліва Глядзі!

Паглядзіце на прадметы, якія ляжаць на стале. Вазьміце са стала прадметы гігіены і раскладзеце на іншым стале.

Дзеці выконваюць заданне і разам з выхавальнікам разглядаюць прадметы.

- Што гэта? (Адказы дзяцей). Для чаго яны патрэбныя?  (мыла, а як правільна мыць рукі? Пакажыце мне дзеці, ручнік і г.д.)  (Адказы дзяцей).

Калі дзеці здзейснілі няправільны выбар, робіцца выснова аб класіфікацыі прадмета. (Матрошка-гэта цацка, а не прадмет гігіены і г. д.)

Загадкі пра прадметы гігіены

Яно бліскучае як вока

Нажаль павешана высока

Падстаў што небудзь, зазірні

Равеснік твой у глыбіні. (Люстэрка)

Зубоў многа, а не чога не есць? (Расчоска)

Ільняны і мяккі

Нам такі прыдатны

Заўсёды падрукою

Что гэта такое? (Ручнік)

 Мыем, мыем мы мурзілу

Мыем чыста, мыем…. (мылам)

Са шчацінкаю галоўка

У роце зубы чысціць лоўка (Зубная шчотка)

Фізкультхвілінка:

Кожны дзень,  раніцай, робім мы зарадку,

Вельмі падабаецца   рабіць усё па парадку.

Весела крочыць, весела скакаць,

 Рукі падымаць, рукі апускаць,

Прысядаць і ўставаць,

І зноў весела скакаць.

Гульня " Чароўны мяшочак»

Дзеці рассаджваюцца паўкругам на стульчыкі.

 Гульня “Чароўны мяшочак.

Па чарзе подзывает дзяцей да сябе і прапануе навобмацак вызначыць прадмет, назваць яго, дастаць прадмет і прагаварыць прыкметы прадмета (Які? Якая? Якое.)

- Што ты дастаў з мяшочка? (Мыла.) Мыла якое? (Ружовае, цвёрдае, падобна на цаглінку, духмянае,  калі намачыць вадой – слізкае).

Можна дапамагаць дзецям наваднымі пытаннямі: - якога колеру прадмет? Якой формы? Які навобмацак? Прапанаваць панюхаць.

 Гульня Чым мы гэта робім?” (гульня з мячом)

–  Чым чысцім зубы?

–Чым намыльваем рукі?

– Чым выціраем твар?

– Чым выціраем нос?

– Чым расчэсваем валасы?

 Нязнайка: “Дзеці,  цяпер я ведаю, для чаго мне падарылі такія карысныя прадметы. Я цяпер заўсёды буду чыстым і ахайным”.

Дзеці, давайце збяром прадметы гігіены Нязнайкі ў каробку і пажадаем яму заўсёды карыстацца імі і быць прыгожым і ахайным.

3.Заключная частка

1.Ну што дзеці, падабаўся вам наш занятак?

2.Хто прыходзіў да нас у госці?

3.Што ён нам прыносіў?

4.Для чаго патрэбныя прадметы гігіены?

 

Меню раздела