Выкарыстанне дзіцячага фальклору у развіцці маўлення

                     Выкарыстанне дзіцячага фальклору у развіцці маўлення

                                                                                                 

Народная творчасць. Цяжка знайсцi больш каштоўны матэрыял для развiцця  маўлення дзяцей, чым беларускiя казкi, песнi, гульнi. Дзякуючы iм дзецi пачынаюць разумець прыгажосць беларускай мовы, незвычайны каларыт беларускiх народных песень, хараство карагода. Цяжка тут аддаць перавагу якому-небудзь вiду народнай творчасцi. Важны яны ўсе. У час работы з дзецьмi варта шырэй выкарыстоўваць сродкi вуснай народнай творчасцi: калыханкi, казкi, легенды, паданнi, прыказкi, прымаўкi, загадкi, песнi, танцы, гульнi. Узбагачэнне маўлення дашкольнiкаў на аснове твораў белару­скага фальклору.

Дзяцiнства - найбольш спрыяльны перыяд у сэнсе авалодання асобнымi элементамi нацыянальнай культуры. Таму дзяцей трэба занёмiць з такiмi народнымi гульнямi, песнямi, казкамi, якiя  iм зразумелыя, цiкавыя, адпавядаюць нашым сёняшнiм эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне улiчваецца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькi пры такiх умовах народная творчасць можа арганiчна, а не штучна увайсцi у iх жыццё.

Неацэнная роля ў гэтым працесе належыць музычным кiраунiкам, выхавацелям дзiцячых устаноў. Сапраўды, калi выхавацель не адчувае прыгажосцi народнай мовы, велiчнасци казачнага вобраза, дык ён, зразумела, не зацiкавiць дзяцей.

У розных формах арганiзацыi дзiцячай дзейнасцi педагог рас­крывае дзецям своеасаблiвасць i непаўторнасць твораў народнай творчасцi. На занятках па развiццi маўлення неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасцi (казак, загадак, забаулянак, песенек, гульняў) у сям'i, бо для кожнага дзiцячага ўзросту народ распрацаваў свае мастацкiя жанры.

Першымi творамі, якiя развiваюць слых дзя­цей, з'яўляюцца калыханкi. Цэлая гама пачуццяў – захаплення, пяшчоты, задавальнення – перапаўняе гэтыя творы. Эмоцыi радасцi, даверу, перакананасцi ў станоўчым закладзены ў самой iх пабудове. Вершаваныя жанры фальклору ўяўляюць сабой яскрава расфарбаваныя славесныя карцiнкi, якiя састаўляюць свет штодзённых уяўленняў дзiцяцi. Матчына «песня неўмiручай любвi да дзiцяцi» дапамагае заспакоiць малога незвычайнай меладычнасцю i павольным, размерным рытмам мовы. Пяшчотнае выкананне дарослым калыханкi спрыяе ўстанаўленню памiж iм i дзiцём шчырых узаемаадносiн, паступова вядзе немаўля да ўспрымання чалавечага голасу як сiгналу зносiн. Узмацненню эмацыянальнага кантакту памiж дарослым i дзiцём спрыяюць моўныя асаблiвасцi калыханкi – гукавая сiметрыя, паўторы. Напоўненая пяшчотай i лiрызмам калыханка з'яўляецца першай прыступкай, па якой пачынаецца ўзыходжанне дзiцяцi да мастацтва слова, выхавання паэтычнага слыху. Разам з тым калыханкi – гэта сваеасаблiвая народная псiхатэрапiя. Iх мяккае гучанне зпаспакойвае дзiця, улагоджвае iзакалыхвае Яго. Знаёмства дашкольнiкащ з калыханкамi дапамагае ў далейшым наладжваць гульнi з лялькамi, дзе дзiця самастойна выконвае пяшчотную песеньку.

Побач з калыханкамi выкарыстоуваюцца за6аўлянкi. Мастацкi вобраз у забаўлянках ствараецца цiкавымi гукаперайманнямi, канкрэтнымi эпiцетамi, памяншальна-ласкальнымi суфiксамi. З задавальненнем малое дзiця выконвае рухi ў адпаведнасцi з пэўнымi словамi. Большасць забаўлянак - гэта гульня дарослых з паль­чыкамi дзiцяцi (каб умацаваць кicцi рук), з ножкамi (каб яны былi больш пругкiмi. каб папярэдзiць няправiльнае развiццё ступнi), з жы­воцiкам (каб мацаваўся прэс i лепш працаваў cтpaўнік). Найбольш вя­домыя забаўлянкi: «Сарока, варона...», «Кую, кую ножку...», «/дзе каза рагатая...». Пры расказваннi забаўлянак малыя iмiтуюць дзеяннi адпаведнымi рухамi: плясканнем далонеў, стуканнем пальчыка па ножцызгiнаннем  i разгiнаннем пальчыкаў, ваджэннем пальчыкам па ладожцы. Некаторыя забаўлянкi, песенькi, вершы маюць дыялагiчную пабудову. Пры чытаннi такiх забаўлянак перад вачыма дзiцяцi разгортваецца невялiкае тэатралiзаванае дзейства, у якiх малыя разам з дарослым могуць прымаць удзел, выконваючы асобныя рухi, якiя iм паказаў  дарослы. (“Лады-ладкi», «Мышка, мышка, дзе была?» i iнш.).

Важнае месца ў развiццi маўлення займае беларуская народная гульня. Удзел дашкольнiкаў у тэатральна-гульнёвай дзейнасцi садзейнiчае развiццю  мастацкiх здольнасцей дзяцей, дае магчымасць иногiм з iх самасцвердзiцца, перажыць пачуццё самакаштоўнасцi. Аснаўная задача выхавацеля – стварыць мастацкае асяроддзе, якое развiвае, стымулюе мастацка-мащленчую дзейнасць, праяўленне творчасць у iх, што садзейнiчае ўзнiканню асноў мастацкага густу. Педагог павiнен падтрымлiваць i ўзмацняць цiкавасць дзяцей да выканаўчай мастацкай дзейнасцi – чытання на памяць вершащ, пераказу казак, апавяданняў, тэатралiзаванню беларускiх народных гульняў, пастановах тэатру па водле беларускiх народных казак. Такiм чынам выхавацель садзейнiчае практычнаму авалодванню дзецьмi мастацка-маўленчай дзейнасцю. Малыя вучацца эмацыянальна, лагiчна пераказваць, чытаць на памяць вершы, лiчылкi, знаходзяць сродкi iнтанацыйнай выразнасцi пры перадачы паэтычных вобразаў, кiраваць сваiм голасам, выказваць уласныя адносiны да iх.

Для таго каб беларускi фальклор увайшаў у жыццё нашых выхаванцаў i стаў неабходным у развiццi маўлення кожнага дзiцяцi, неабходна ў кожнай групе абсталяваць куток «Мая радзiма ­Беларусь», “Я – беларус”, у якiм педагог мажа размясцiць:

- рукапicны альбом з песенькамi, забаўлянкамi, загадкамi, падабранымi да ix малюнкамi;

- дыдактычныя гульнi «Скадзi ўзор», “Упрыгожым адзенне», “Назавi па-беларуску”, «Назавi казку», «Складзi змест казкi», «Жыхары беларускiх лясоў»;

- беларускую дзiцячую лiтаратуру;

- атрыбуты да беларускiх рухомых гульняў;

- паштоўкi (“Наш горад», «Наша кpaiнa»;                                                         

- макет карты Беларусi;

- альбомы 3 фатаграфiямi беларускай прыроды;

- альбомы з малюнкамi жывёл i раслiн Беларусi;

- лялькi ў беларускiм народным адзеннi;

- аўдыязапicы музычных твораў беларускага фальклору i iнш.

Беларускi фальклор можна разглядаць як умову развіцця маўлення дзяцей. I  ён будзе адыгрываць большую ролю тады, выхавацель ажыццяўляе педагагічнае кіраўніцтва паступова, выкарыстоўваючы выразныя сродкі беларускага народнага фальклору, стварае эмацыянальна-станоўчыя абставіны, не разбурае ініцыятыву і свабоду выбара дзіцяці.

Лiтаратура

  1. Анцыпіровіч, В.М. Фарміраванне музычнай культуры дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору/ В.М. Анцыпіровіч. - Мн.: «Зорны верасень», 2007 – 60с.
  2. Беларускі дзіцячы фальклор / скл. А.М. Аляхновіч, М.В. Рахчэеў,

     А.С. Фядосік, У.Д.Каструлёў - Мн.: Беларусь, 1994 – 290 с.

  1. Далучэнне дзяцей да беларускай нацыянальнайц культуры / склад.:

     Н.У. Зайцава i iнш. Мазыр. 2002.

  1. Дубiнiна, Дз. М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапаможнiк для      педагогаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне дашк. Адукацыi: у 2 ч./ Дз. М. Дубiнiна. – 2-е выд. – Мазыр. 2009.
  2. Фармiраванне нацыянальнай самасвядомасцi ў дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамi вуснай народнай творчасцi / скл. Н.В.Пралыгiна. Мазыр. 2010.

 

Меню раздела