Канспект занятку па маляванню ў сярэдняй групе «Кветкі для мамы»

Падрыхтавала выхавальнік Калыхан Л.І.

Канспект занятку па маляванню ў сярэдняй групе «Кветкі для мамы»

Праграмныя задачы:

  1. Замацоўваць ўменне дзяцей адлюстроўваць у малюнках страенне кветкі (сцябло, лісце, пялёсткі) выкарыстоўваючы разнастайныя формаўтваральныя рухі, працуючы ўсім пэндзлем і яе канцом.
  2. Развіваць эстэтычныя пачуцці, дзеці павінны прадумана браць колер фарбы, акуратнасць, уяўленне, творчасць.
  3. Выхоўваць любоў да мамы, самастойнасць.

Папярэдняя праца:

Разгляданне ілюстрацый, малюнкаў на якіх намаляваныя кветкі, кампазіцыі з кветкамі, слуханне музыкі, чытанне вершаў пра маму, аб колерах.

Матэрыял і абсталяванне:

У педагога: ілюстрацыі, на якіх намаляваныя кветкі.  Акварэльныя фарбы, пэндзаль, слоічак з вадой, сурвэткі, ліст паперы, мальберт, кампазіцыі кветак.

У дзяцей: акварэльныя фарбы, пэндзля па колькасці дзяцей, лісты паперы, сурвэткі, слоічкі з вадой.

Ход занятку.

Дзеці сядзяць паўкругам каля мальберта, на якім стаяць карціны з кампазіцыямі кветак.

Выхавальнік: Дзеці! А якое свята мы з вамі адзначаем у апошні месяц восені, лістападзе?

Адказы дзяцей: ( «Дзень маці»).

Выхавальні:  Правільна, гэта свята "Дзень маці". У гэты дзень мы віншуем мам. А што можна падарыць маме, каб яе парадаваць?

Адказы дзяцей.

Выхавальнік: Кветкі вельмі прыгожыя, далікатныя. Давайце мы з вамі разгледзім іх.

Пытанні: Якія тут намаляваныя кветкі?

Якім колерам пялёсткі?

Якім колерам лісце, сцеблы?

Якой формы пялёсткі, лісце?

Як размешчаны сцеблы адносна ліста паперы?

Дзе размешчана  лісце?

Што агульнага ў кветак?

Выхавальнік: Давайце зараз устанем і трошкі адпачнём.

Пальчыкавая гімнастыка "Нашы пунсовыя кветкі".

Нашы пунсовыя кветкі распускаюць пялёсткі.

Ветрык ледзь дыхае, пялёсткі калыша.

Нашы пунсовыя кветкі закрываюць пялёсткі,

Галоўкамі махаюць, ціха засынаюць.

Выхавальнік: Ўсе кветкі распускаюцца, калі на вуліцы цёпла, а зараз холадна. Як жа нам паступіць?

Адказы дзяцей (намаляваць).

Кветкі малюем рознымі спосабамі. Астру малюем кончыкам пэндзля.

Гваздзіку - прымаквалі пэндзаль. Пялёсткі рамонкау- малюем у выглядзе авала.

Выхавальнік нагадвае  як трымаць пэндзаль, як павінен быць размешчаны ліст паперы, сцябло, лісце, бутоны.

Выхавальнік: Вось зараз вы падумайце, якія кветкі вы будзеце маляваць для сваіх мам.

Падчас самастойнай дзейнасці дзяцей дапамагчы, нагадаць.

Як толькі дзеці намалявалі, зрабіць выставу работ.

Выхавальнік:  Якія прыгожыя кветкі вы намалявалі. Усе яны яркія і адразу бачна, што выкананы яны з любоўю. І вашым мамам яны вельмі спадабаюцца. На гэтым наш занятак скончаны.

Падрыхтавала выхавальнік Калыхан Л.І.

Меню раздела