Канспект правядзення экскурсіі ў малодшай групе

ТЭМА «Знаёмства з прафесіяй прадаўца»

Канспект правядзення экскурсіі ў малодшай групе

 

ТЭМА «Знаёмства з прафесіяй прадаўца»

Мэта: удакладненне і пашырэнне уяўленняў дзяцей пра працу прадаўца

 

Задачы: 1. Пашыраць пасіўны і актыўны слоўнік словамі: прадукты, палічкі, крама, вітрына, карзіна.

  1. Развіваць назіральнасць, камунікабельнасць.

3.Выхоўваць акуратнась, уменне паводзіць сябе у грамацкім месцы, жаданне быць падобнымі на дарослых.

 

Ход экскурсіі:

Выхавальнік: дзеці, мы сёння з вамі адправімся на незвычайную экскурсію. Я зараз вам пакажу некалькі малюнкаў, а вы паспрабуйце здагадацца, куды мы сёння адправімся?

Адказы дзяцей (хлеб, цукеркі, малако, крама, духмяны хлеб, пакупнік, прадавец….).

Так, наша падарожжа будзе у магазін, але яно не прастое, а з сакрэтам. Аб гэтым вы даведаецеся пазней.

(Дзеці ідуць парамі, выхавальнік спыняе дзяцей і праводзіць з імі гутарку.)

 

Выхавальнік: паглядзіце, які прыгожы будынак, якія малюнкі на вокнах? Адказ дзяцей: хлеб, цукеркі, малако.Так так. Гэта і ёсць крама.

(Дзеці заходзяць у краму).У будынку іх сустракае прадавец, ды не толькі, гэта мама Анюты.

Выхавальнік: дзеці, вы усе яе ведаеце, але не ведалі што яна тут працуе, гэта і ёсць наш сакрэт.

Марына Мікалаеўна запрашае дзяцей паглядзець дзе яна працуе.

Дзеці праходзяць да малочнага аддзела.

-  Тут малако, масла, сыр,

- Яны усе знаходзяцца  у халадзільніку. А вось хлеб, батоны, булачкі. Яны размешчаны на палічках.

Выхавацель: а што гэта у карзінках?

- Гэта цукеркі, пернікі.

Выхавальнік: дзеці, калі адгадаеце загадкі, то даведаецеся што знаходзіцца у гэтых скрынях.

- Сядзіць дзяўчына ў цямніцы

А каса на ружу (морква)

 

Мне патрэбна заўсёды вадзіца,

 Каб сілай умацавацца.

 І расту я густа густа,

 А завуць мяне (капуста)

Марына Мікалаеўна хваліць дзяцей за правільныя адказы і дапаўняе, што тут знаходзіцца гародніна.

Апавяданне прадаўца пра знешні выгляд ( прыгожы каптурык, фартух), пра тое, што за усе тавары патрэбна заплаціць грошы, паводзіць сябе патрэбна спакойна, каб не мяшаць іншым.

Выхавальнік: дзеці калі мы будзем купляць цукеркі або іншыя тавары, значыць мы пакупнікі. Марына Мікалаеўна нам будзе прадаваць гэтыя тавары, значыць яна хто?

Адказы дзяцей (прадавец)

Выхавальнік: вось мы з вамі сёння здзейснілі  падарожжа у магазін.

- Ці спадабалася вам экскурсія? (Адказ.)

-Што мы тут убачылі? (Адказ.)

- Каго мы сустрэлі?(Адказ.)

-Каб купіць тавары, што трэба заплаціць? (Адказ.)

- А ці можна бегаць і крычаць у магазіне? (Адказ.)

Нам пара вяртацца ў дзіцячы сад. Даваце падзякуем Марыне Мікалаеўне за падарожжа, за цікавае апавяданне, а дома вы раскажыце сваім мамам і татам, куды мы хадзілі, што вы ўбачылі і пра што даведаліся.

 

 

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Жукавец І.П., ДУА «Паставіцкі яслі-сад Старадарожскага раёна»

 

Меню раздела