“Снег і яго ўласцівасці” Канспект занятку па эксперыментальнай дзейнасці дзяцей старшага дашкольнага ўзросту

Снег і яго ўласцівасці

Канспект занятку па эксперыментальнай дзейнасці дзяцей старшага дашкольнага ўзросту

Праграмныя задачы:

  1. Фарміраваць уяўленні пра снег яго якасці і уласцівасці.
  2. Фарміраваць навыкі самастойнага абследвання уласцівасцяў снегу; аналізаваць, рабіць высновы ў працэсе эксперыментавання.
  3. Развіваць цікавасць да ўтоеных уласцівасцей і якасцей снегу. 4.Выхоўваць цікавасць да даследчай дзейнасці

Матэрыялы і абсталяванне: лапаткі, вядзерцы, лупы, чорная аксамітная папера, круцёлкі, дзве бутэлькі з цёплай вадой, чорная тканіна,  шклянкі.

Папярэдняя праца: назіранне за снегам на прагулцы, чытанне вершаў і апавяданняў пра зіму, загадванне загадак.

Ход заняткаў

Арганізацыйны момант

Дзеці зараз я вам загадаю загадкі. Калі вы іх адгадаеце, то зможаце даведацца, аб чым мы будзем гаварыць сёння.

Белы, мяккі і пушысты

Ен укрыў зямлю усю чыста

Я прынёс яго ў дом

Ён разліўся ручаём. (Снег)

А вось адгадайце маю наступную загадку

Ляцяць птушкі без крыл

На зямлю садзяцца без ног (Сняжынка)

А што такое снег? Сняжынкі

- Як утвараюцца сняжынкі? Зараз я вам раскажу.

З мораў і акіянаў вадзяны пар падымаецца высока ў неба, дзе заўсёды-летам і зімой-вельмі холадна. Там, на вышыні, пар замярзае ў маленечкія ледзяныя крышталікі. Потым крышталікі злучаюцца ў прыгожыя шасцікутныя зорачкі-сняжынкі. Мільёны сняжынак ўтвараюць снежную хмару. З гэтай хмары сняжынкі падаюць на зямлю.

Зараз мы правядзём вопыт.

Вопыт  “Чаму снег лёгкі”?

Прапанаваць дзецям паназіраць, як кружыцца і падае снег. Хай дзеці зграбуць снег, а затым вядзерцамі носяць яго ў кучу для горкі. Дзеці адзначаюць, што вядзерцы са снегам вельмі лёгкія, а летам яны насілі ў іх пясок, і ён быў цяжкім. У чым справа? Затым дзеці разглядаюць шматкі снегу, якія падаюць на чорную аксамітную паперу, праз лупу. Яны бачаць, што гэта асобныя сняжынкі счэпленыя разам. А паміж сняжынкамі-паветра, таму, снег пухнаты і яго так лёгка падняць.

Выснова. Снег лягчэй пяску, так як ён складаецца з сняжынак, паміж якімі шмат паветра. Дзеці дапаўняюць з асабістага вопыту, называюць, што цяжэй снегу: вада, зямля, пясок і многае іншае.

Дзеці мы з вамі не раз назіралі за сняжынкамі і заўважалі, што яны бываюць розныя ў залежнасці ад стану надвор’я. Давайце вызначым у чым тут справа.

Вопыт Дзе падзеліся праменьчыкі?

Дзеці назіраюць за ветрам. Адзначаюць яго сілу і кірунак пры дапамозе круцёлак. Спытаць у дзяцей, як яны думаюць, ці ўплывае гэта на сняжынкі, якія цяпер падаюць. Дзеці выказваюць свае здагадкі.

Выхавальнік прапануе разгледзець іх на чорным палатне, праз лупу.

Выснова. Сняжынкі вельмі дробныя і ў іх няма праменьчыкаў, яны паламаліся з-за моцнага ветру. Па гэтай жа прычыне ў моцны мароз мы чуем скрып пры хадзьбе, гэта ламаюцца праменьчыкі сняжынак.

У народзе кажуць “Калі зімой шмат снегу, то ўлетку будзе шмат хлеба”,

“Снег укрывае зямлю цёплай коўдрай”

Як вы думаеце чаму так кажуць? Давайце ў гэтым упэўнімся самі.

Вопыт  “Ці праўда, што снег грэе”?

Раскапваем снег на агародзе і паглядзім, як адчувае сябе там цыбуля. Расліна не загінула, яна проста заснула. Каб яшчэ больш упэўніцца ў тым што снег грэе, давайце правядзём яшчэ адно даследванне.

Перад прагулкай налілі у дзве аднолькавыя бутэлькі цёплую ваду і закрылі іх. Прапанаваць дзецям памацаць іх і пераканацца ў тым, што ў іх абедзвюх вада цёплая. Затым на ўчастку адну з бутэлек ставяць на адкрытае месца, іншую закопваюць у снег. У канцы прагулкі абедзве бутэлькі ставяць побач і параўноўваюць, у якой вада астыла больш, высвятляюць, у бутэльцы на паверхні з'явіўся лядок, яна стала зусім халоднай, а ў другой бутэльцы вада астыла менш.

Выснова. Пад снежным покрывам расліны не вымярзаюць, і у бутэльцы пад снегам вада астыла менш, значыць, снег захоўвае цяпло і не дае раслінам загінуць ад марозу, хоць сам халодны.

Гульня “Баба–снегавуха”

Дзеці, а ці можна есці снег?  (Не).

Чаму?  (Таму, што ён халодны)

А можа яго яшчэ нельга есці таму што ён брудны?

Давайце ў гэтым упэўнімся.

Вопыт “Даследаванне чысціні снегу”

Набраць снег у шклянкі на розных участках нашай пляцоўкі і паставіць у групе, няхай ён растане і параўнаць, дзе снег больш брудны, растлумачыць чаму?

Выснова. Ва ўсіх шклянках вада брудная, але па–рознаму.

Рэфлексія

Дзеці, што новага вы сёння дазналіся пра снег?

  • Снег лёгкі, так як ён складаецца з сняжынак, паміж якімі шмат паветра.
  • Форма і памер сняжнынак залежыць ад стану надвор’я.
  • Снег грэе зямлю і расліны..
  • Снег брудны.

 

Спіс выкарыстаных крыніц

Дубініна, Д.М.  Родная прырода ў вуснай народнай творчасці: дапаможнік для педагогаў устаноў дашк. Адукацыі /  Д.М. Дубініна,  А.А.Страха, Д.У.Дубінін. – Мазыр: Белы Вецер, 2014–2016.

Понаморёва Л.С. Экспериментальная работа в детском саду/ Л.С. Понаморёва. – Мозырь  “Содействие”, 2007.

 

 

Меню раздела