Канспект занятка для старэйшай групы "Чароўны куфэрак восені"
Чароўны куфэрак восені Канспект занятка для старэйшай групы Мэта: фарміраванне абагульненых спосабаў музычнага мыслення і дзейнасці ў працэсе творчага засваення музыкі
Праграмныя задачы: далучаць дзяцей да традацыйнай айчынай культуры праз родную мову і беларускія гульні, песні і танцы,удакладняць іх веды пра народныя казкі і загадкі; дапамагаць выхаванцам выкарыстоўваць у актыўнай мове беларускія вершы і песні;развіваць навык уважліва слухаць выхавальніка і сваіх равеснікаў, адказваць на пытанні; выхоўваць пачуццё патрыятызму і нацыянальнай годнасці.
Папярэдняя работа: развучванне беларускіх песен «Цік – так ходзікі» знаёмства с беларускай гульней «Дудачка» гутарка аб народных восеньских святах. (гучыць народная музыка – дзеці ўваходзяць у зал)
Музычны кіраўнік: Бачыць вас я вельмі рада.
Добры дзень хлопцы, дзяўчаты
Дзеці: Добры дзень!
Музычны кіраўнік:А дзень сёння і сапраўды добры і цудоўны: радасна свеціць сонейка, прыемна спяваюць птушачкі. А я вельмі рада сустрэчы з вамі. Сёння мы адправімся з вамі ў чароўнае падарожжа па родным краі, нашай любай Беларусі
(Гучыць песня «Мой родны кут» На экране – паказ слайдаў пра Беларусь)
Музычны кіраўнік Якая прыгожая музыка. Ці спадабалася яна вам?
Скажыце, калі ласка, якая гэта музыка па характары? ( Спакойная, напеўная, пяшчотная)
Малайцы, добра ахарактарызавалі музыку!
А ці ведаеце вы, чым славіцца наша Беларусь?
Дзеці. Азёрамі, лясамі, жывёламі, бульбай, жытам, ільном.
Музычны кіраўнік:
А яшчэ працавітымі людзімі, прыгожай пляскай і цудоўнай песняй.
1 дз. У нас галоўкі русыя, а вочы - нібы лён, Мы – дзеці-беларусы, мы станчым і спяём.
Музычны кіраўнік: Давайце з вамі праспяваем песню «Цік- так,ходзікі» (Выконваецца песня “Цік-цак ходзікі”)
Музычны кіраўнік: Сёння мы пагаворым з вамі пра чароўныя старажытныя святы,якія святкуюць беларусы восенню, але, па - перш я жадаю пачуць, што вы ведаеце пра восень. Прымаўкі ведаеце?
Дзеці. Так!
Восень. Назавіце, калі ласка.
Дзеці. Увосень і верабей сыты.
Увосень і грач багач.
Увосень за стол просім.
Восень. А ці ведаеце вы восеньскія прыкметы? Хаця б вось такую: што будзе, калі ў верасні лісце на дрэвах трымаецца моцна, амаль не ападае?
Дзеці. Калі на працягу верасня лісце на дрэвах трымаецца моцна—зіма не скора прыйдзе.
Музычны кіраўнік: Паглядзіце, дзеткі, што гэта ў мяне?
Дзеці. Жыта.
Музычны кіраўнік:
Вось бачыце, якое жыта жоўтае, духмянае, зярністае. Сімвал восені — жоўты колер. З сярэдзіны верасня пачалася пара залатой восені. У народзе казалі: “Як настане верасень -у гаспадара поўныя гумно і кішэнь”.
Пасля заканчэння збору ўраджаю адзначалася старажытнае свята—Багач, Багатнік.
Сімвалам свята была сявенька з зернем і васковай свечкай пасярэдзіне (паказваю дзецям). З ёю сяляне абыходзілі двары, потым пакідалі ў хаце да наступнага ўраджаю.
Лічылася, што Багач прыносіў у хату дабрабыт і шчасце.
Музычны кіраўнік:Дзеці, а што з зарнятак робяць?
Дзеці. Муку малоцяць, з мукі хлеб пякуць,булкі,караваі
Музычны кіраўнік:
Каравай ішоў па свеце,
Завітаў і да нас ён, дзеці. ( выношу каравай)
Як жа мы яго сустрэнем?
Дзеці. Прывітанне, каравай!
Залацісты каравай!
Вось такой вышыні!
Вось такой шырыні!
Музычны кіраўнік:
Заўсёды восень віталі караваем.
Давайце паклічам Восень:
Дзеці: Восень, Восень!
Мы цябе ў госці просім.
Хлебным караваем
Цябе мы сустракаем.
((Гучыць беларуская народная музыка-
Выходзіць дзяўчынка ў касцюме Восені.)
Восень. Шанаванне добрым людзям,
Хай вам радасці прыбудзе!
На полі калгасным
Вялікі ўраджай.
Ляціць аб ім слава
На ўвесь родны край.
Музычны кіраўнік:
Будзе ў нас багаты год,
А цяпер — у карагод!
(Дзеці становяцца ў карагод і спяваюць , Восень — у цэнтры.)
Дзеці. Восень! Восень! Прывітанне!
Рады мы тваім дарам.
У цябе мы запытаем:
“Што прынесла, Восень, нам?”
Восень. Я прынесла вам мукі.
Дзеці. Значыць, будуць піражкі!
Восень. Я прынесла грэчкі.
Дзеці. Будуць перапечкі.
Восень. Буракоў, капусты, круп…
Дзеці. Будзе боршч і будзе суп.
Восень. Ці рады вы грушам?
Дзеці. На зіму насушым…
Восень. Ну, а яблыкі — што мёд!
Дзеці. На варэнне, на кампот.
Восень. Я прынесла мёду.
Дзеці. Поўную калоду!
Ты і яблыкаў, і мёду,
Ты і хлеба нам дала.
Ну, а добрае надвор’е
Ты для нас не прыпасла?
Восень. Я пашлю вам дожджык з неба.
Дзеці. Не, не хочам! Нам не трэба.
Восень: Сапраўды дожджык нам не трэба,
Гэй вы, хлопцы і дзяўчаты,
сабірайцеся заўзята Зараз з вамі пагуляем і гасцей пазабаўляем !
Гульня «Чароўная дудка»
Музычны кіраўнік:Малайцы, весела гулялі, сядайце – адпачывайце ды мяне паслухайце:
14 кастрычніка на Беларусі звычайна святкуюць Пакровы
У народзе кажуць, што ў гэты дзень зіма зачыняе лета. Часта ў гэты дзень выпадае снег. Нашы продкі так казалі:
"Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом"
Па гэтым дні прадказвалі таксама надвор’е на зіму: "Калі на Пакровы снег не пакрые зямлю, то і на Каляды не будзе снегу". "Якое надвор'е на Пакровы, такім яно і будзе ўсю зіму.”
Музычны кіраўнік.Пасля плённай працы не грэх і павесяліцца
Нямала танцаў ёсць на свеце
Умей іх толькі выбіраць
Слаўны танец «Весялуху»
Запрашаю станцаваць
Хлопчыки запрашайце дзяўчынак. Станавіцеся парамі
Танец «Весялуха»
Музычны кіраўнік.Малайцы добра танцавалі, сядайце калі ласка. Вось і скончылася наша падарожжа. Ці спадабалася вам дзеці?( адказы дзяцей)
Хопіць нам ўжо, сябры, жартаваць, смяяцца, Падышоў, напэўна, час развітацца.
(Пад беларускую народую музыку дзеці выходзяць з залы)
Лiтаратура:
1 Вучэбная праграма дашкольнай адукацыi.- Мiнск: Нац .iн-т адукацыi ,2012
2Пралеска: группа «Почемучки» Хрестоматия : пособие для педагогов дошкольного образования/ сост.: А.И.Саченко.-Минск: Нац .iн-т адукацыi, 2011.
3 Пралыгiна Н.В. Далучэнне дашкольнiкау да беларускай культуры сродкамi народных гульняў. -Мазыр. Белы Вецер,2006
Дзяржаўная установа адукацыі
“Паставіцкі яслі-сад Старадарожскага раёна”
Канспект занятка для старэйшай группы:
“Чароўны куфэрак восені”
Падрыхтавала і правяла:
Марчанка Н.Р.