Забава для дзяцей сярэдняй группы паводле казкi «Муха-пяюха»

Забава для дзяцей сярэдняй группы паводле казкi «Муха-пяюха»

 

Праграмныя задачы: 

- Садзейнiчаць развiццю беларускага маўлення праз выкарыстанне беларускiх гульняў iфальклору.

- Фармiраваць iнтарэс да тэатральна-гульнявой дзейнасцi,  уменне знаходзiць сродкiвыразнасцi перадачы рухаў , суадносiць iх са зместам.

- Даць магчымасць у казцы, песнях, гульнях, вершах, паказаць любоў да роднай мовы.

- Удасканальваць правiльнае вымаўленне беларускiх гукаў  праз выкарыстанне твораў беларускай народнай творчасцi.

- Пашыраць слоўнiкавы запас. 

- Выхоўваць у дзяцей пачуцце нацыянальнай самасвядомасцi.

Абсталяванне: касцюм Гаспадынi, беларуская кашуля i капялюш Казачнiка Бая; маскi мухi, камароў , мышкi, вожыка , жабкi, зайца, воўка, бусла; музычныя iнструменты; вянок, стужкi, кашолка; пiктаграмы.

Месца правядзення: музычная зала.

                              

                                  Ход мерапрыемства:

Гаспадыня( выхавальнiк) i Казачнiк Бай (хлопчык) сустракаюць дзяцей.

Гаспадыня : Прывiтанне, мае любыя.

Дзецi: Добры дзень!

Гаспадыня : Пакажыце вашы вочкi. Бачу ,у вас сёння добры настрой. Гэта цудоўна! Бо я хачу запрасiць вас у казку. Вы згодны?

Дзецi: Згодны.

Гаспадыня : Да нас у госцi завiтаў  Казачнiк Бай i вельмi хоча з вамi пазнаёмiцца.

Дыдактычная гульня « Знаёмства»

Дзецi адказваюць на пытаннi: Як твае iмя? Як цябе завуць? Як цябе матуля клiча? Як тата называе? Як бацькi завуць? Як цябе велiчаць ? ( пры адказе палучаюць кветкi, якiмi ўпрыгожаць палянку для казкi.

К.Бай :Ехаў  Казачнiк Бай.

Баiць дзецям?

Дзецi: Бай.

Гаспадыня : Любiць К.Бай розныя казкi пра звяроў  расказваць.

К.Бай: Жыла-была муха-пяюха.

Надакучыла ёй адной жыць,

Вырашыла яна сяброў  набыць.

Сабралася муха на гулянку

I запрэгла  камароў  у тачанку.

Гаспадыня :  Едзе муха на вяночку

  На зялёненькiм лiсточку.

 Муха: Я-Муха-пяюха, люблю спяваць i танцаваць.(Пяе)

 Бел.нар .танец « Зайграй жа мне, дударочку» 

(iгра на музычных iнструментах)

Гаспадыня : На гэтым казка не спыняецца,яна толькi пачынаецца…

К.Бай: На той палянцы мышка гуляла.

Мышка:  Добры дзень, панi. Як вас зваць-велiчаць?

Муха: Я муха-пяюха. А ты хто?  

Мышка: А я -па палiцах скрабуха.

Муха: Паедзем разам.

Гаспадыня : Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю, насустрач iм вожык.

Вожык: Добры дзень,панове. Як вас зваць-велiчаць?

-Я - муха-пяюха.

-А я- па палiцах скрабуха. А ты хто?

Вожык: А я- вожык, нi галавы, нi ножак.

Муха: Паедзем разам.

Вожык: Добра, але спачатку пагуляем у гульню «Вожык i мышы» .

 Рухомая гульня « Вожык i мышы»

К.Бай: Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю - насустрач iм жабка.

Жабка: Добры дзень, панове. Як вас зваць-велiчаць?

-Я- муха-пяюха.

-Я- па палiцах скрабуха.

-Я- вожык, нi галавы, нi ножак. А ты хто?

Жабка: А я- па сажалках рагатуха. Бусла не бачылi? - Не.

Гаспадыня : А вы  ў  гульню «Бусел i жабкi» пагуляйце.

  Музычная гульня « Бусел i жабкi»

К.Бай: Едуць яны дарогаю, едуць шырокаю - бяжыць заяц.

Заяц: Добры дзень,панове. Як вас зваць-велiчаць?

-Я- муха-пяюха.

-Я- па палiцах скрабуха.

-Я- вожык,нi галавы,нi ножак.

- Я- па сажалках рагатуха. А ты хто?

Заяц:  А я -праз дарогу скок. Давайце раскажу, як заяц воўка адолеў .

Бегаў  зайчык шэранькi ля ракi,

На яго наскочылi два ваўкi.

Уцякаў  той шэранькi з усiх ног,

Не глядзеў  нi сцежак ён, нi дарог.

А хвалiцца  ў  лесе ён так пачаў :

Двух ваўкоў   ля рэчкi я разарваў .

Гаспадыня : Толькi ён так сказаў - iдзе воўк i зубамi шчоўк-шчоўк.

Воўк: Добры дзень,панове. Як вас зваць-велiчаць?

-Я- муха-пяюха.

-Я- па палiцах скрабуха.

-Я- па сажалках рагатуха.

-Я- вожык,нi галавы,нi ножак.

-Я -праз дарогу скок. А ты хто?

Воўк:  А я галодны воўк,зубамi шчоўк ,зараз вас усiх з ем.

Усе : Гэй ты, Воўчанька!

Гэй ты, шэранькi!

Чаму ты, Воўчанька,

Такi злосненькi?

Воўк: Як жа мне не злаваць,

Няма ў чым зiмаваць.

А нi буданькi,а нi хатанькi.

Жабка: Не трэба нас есцi, давайце будзем сябраваць.

Воўк: Я згодны.  Муха: Паедзем разам.  Воўк: А куды вы едзеце ? Муха: На кiрмаш.  Воўк:  Што купляць будзеце? Дзецi:  Гарлачыкi.  Воўк:  А я такую гульню ведаю. Давайце гуляць.

Беларуская народная гульня « Гарлачык»

Казачнiк Бай: З той пары жывуць яны , не тужаць , памiж сабой дружаць i песнi спяваюць.

Песня «Да нас госцi прыйшлi» 

 Гаспадыня : Тут i казка скончылася.Ролi выконвалi:(…)

Мне спадабалася казка.

Муха:  А гасцям спадабалася? Пакладзiце свой настрой у кашолку.

Дзецi развiтваюцца з гасцямi.

 

ДАДАТАК

Бел.нар.танец «Зайграй жа мне , дударочку»

1.Зайграй жа мне, дударочку,

А я патанцую.

А за гэта цябе, мiлы,

Мёдам пачастую.

Прыпе ў: Тум, тум, тум-та, тум-та,

А я патанцую,

Тум, тум ,тум-та, тум-та,

Мёдам пачастую,

  1. Зайграй жа мне, дударочку,

Як сам разумееш.

Зайграй, сiвы галубочку,

Тое, што умееш.

Прыпеў .

3.Як iграюць без дуды,

Ходзяць ногi не туды,

А як дудачку пачуюць,

Самi ногi затанцуюць.

 

Музычная гульня «БУСЕЛ I ЖАБКI»

Лiчылкай выбiраецца « бусел» (ходзiць па крузе). Дзецi-«жабкi» скачуць i пяюць:

Жабкi: Выйша ў у бусел паляваць,

Па балоце пагуляць.

Бусел: Вельмi хочацца мне жабку спужануць.

Вельмi хочацца мне жабку праглынуць.

Жабкi: Квакi-квакi…..(Бусел ловiць жабак, да каго дакрануўся, той замiрае.)

Беларуская народная гульня « ВОЖЫК I МЫШЫ»

« Мышы» становяцца у круг, «вожык»-у цэнтры. Са словамi –пачынае бегчы па крузе.

Мыш: Бяжыць вожык. Тупу-туп!

Сам калючы, востры зуб!

Усе: Вожык, вожык, ты куды?

Ад якой бяжыш бяды?

Вожык: Вожык ножкамi туп-туп!

Вожык вочкамI луп-луп!

Мыш: Навакол пануе цiш,

Бачыць вожык у лiсце мыш.

Усе: Раз, два,тры-

Хвасты лавi!

« Мышы» разбягаюцца. «Вожык» iмкнецца выцягнуць як мага болей «хвастоў». Злоўленыя «мышкi»,у якiх выцягнулi « хвосцiк»-садзяцца.

 Беларуская народная гульня «ГАРЛАЧЫК»

Дзецi сядзяць у крузе на кукiшках, яны-« гарлачыкi». Па кругу ходзiць «пакупнiк». Спынiушыся каля каго-небудзь, ён пытаецца:

-Колькi каштуе гарлачык?

Дзiця адказвае:

За гарлачык гэты

Прашу зусiм крышку:

Каб нiколi не хварэць-

Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў  «гарлачык» паднiмаецца i бяжыць па кругу ў адным напрамку, а «пакупнiк»-насустрач яму. Кожны iмкнецца заняць свабоднае месца. Хто спазняецца, становiцца «пакупнiком».

Песня « Да нас госцi прыйшлi»

1 Да нас госцi прыйшлi,

Дарагiя прыйшлi.

Нездарма вершы вучылi,

Карагод вялi.

2 Зараз разам усе,

Пакланiмся для гасцей,

Вы папляскайце  ў далонi,

Ды часцей, часцей

 

Лiтаратура:

1 Вучэбная праграма дашкольнай адукацыi.- Мiнск: Нац .iн-т адукацыi ,2012

2Пралеска: группа «Почемучки» Хрестоматия : пособие для педагогов дошкольного образования/ сост.: А.И.Саченко.-Минск: Нац .iн-т адукацыi, 2011.

3 Пралыгiна Н.В. Далучэнне дашкольнiкау да беларускай культуры сродкамi народных гульняў. -Мазыр. Белы Вецер,2006

 

 

 

Меню раздела