Кансультацыя для бацькоў "Прышчэпкі супраць грыпу"

Падрыхтавала медсястра Дзмітрук А.Р.

Кансультацыя для бацькоў

Прышчэпкі супраць грыпу

 

Кожную восень перад бацькамі ўстае пытанне: “Рабіць прышчэпку супраць грыпу дзіцяці або не?”. Рашэнне аб вакцынацыі дзіцяці бацькі павінны прымаць добраахвотна.

Вірус грыпу перадаецца ад чалавека да чалавека вельмі лёгка і непрыкметна: пры размове, кашлі, чханні. Рызыка захварэць ёсць у кожнага. Самы высокі рыск распаўсюджвання інфекцыі існуе ў дзіцячых калектывах.

Чым небяспечны грып?

 Развіваюцца такія ўскладненні як пнеўманія, бранхіт, паражэнне сардэчна-сасудзістай і цэнтральнай нервовай сістэм, нырак і т .д., менавіта гэтыя ўскладненні і з'яўляюцца непасрэднай прычынай смерці пасля перанесенага грыпу. У дзяцей таксама высокая верагоднасць развіцця атыту, які прыводзіць да глухаты.

Чаму неабходна зрабіць прышчэпку?

Грып-гэта захворванне, якое можна прадухіліць. Найбольш эфектыўным сродкам прафілактыкі грыпу з'яўляюцца сучасныя вакцыны. Супрацьгрыпозныя вакцыны абараняюць ад захворвання на грып да 80% дзяцей і дарослых. Калі нават прышчэплены чалавек і захварэе на грып, ён абаронены ад цяжкіх ускладненняў. Ды і само захворванне працякае значна лягчэй.

Ці можа вакцына нанесці шкоду здароўю?

Многія бацькі адмаўляюцца ставіць прышчэпку ад грыпу дзецям, лічачы, што вакцына можа нанесці шкоду здароўю, і ад яе няма карысці. Гэта міф: на самай справе прышчэпка бяспечная і не выклікае ускладненняў.

Каму нельга прышчапляцца?!

- Калі ў чалавека вострая вірусная інфекцыя (чханне, кашаль, тэмпература),

- Часова ўстрымліваюцца ад вакцыны пры абвастрэнні

хранічных захворванняў.

Падрыхтавала медсястра Дзмітрук А.Р.

Сайт: gigiena mins

Меню раздела