Кансультацыя для бацькоў « Разнастайнасць форм работы з дзецьмі па выхаванню любові да роднага краю і яго гісторыі »
Кансультацыя для бацькоў
« Разнастайнасць форм работы з дзецьмі па выхаванню любові да роднага краю і яго гісторыі »
Паважаныя бацькі! Патрыятызм – гэта пачуццё любові да Радзімы. Духоўны, творчы патрыятызм трэба прывіваць з ранняга дзяцінства. Але падобна любому іншаму пачуццю, патрыятызм жыве самастойна і перажываецца індывідуальна. Ён прама звязаны з асабістай духоўнасцю чалавека, яе глыбінёй. Таму, не будучы патрыётамі самі, педагогі і бацькі не змогуць і ў дзіцяці абудзіць пачуццё любові да Радзімы. Менавіта абудзіць, а не навязаць, так як у аснове патрыятызма ляжыць духоўнае самавызначэнне.
У дзіцячыя гады фарміруюцца асноўныя якасці чалавека, таму важна насычаць успрымальную душу дзіцяці ўзвышаннымі чалавечымі каштоўнасцямі, зарадзіўшы цікавасць да гісторыі Беларусі. Выхаванне пачуцця патрыятызму ў дашкольнікаў – крапатлівая праца, якая павінна весціся сістэматычна, планамерна, ва ўсіх узроставых групах, розных відах дзейнасці і па розных напрамках.
Вялікае значэнне ў патрыятычным выхаванні мае сумесная разнастайная дзейнасць бацькоў і выхавацелей.
Быць патрыётам – гэта не толькі ведаць і любіць сваю Радзіму, але і актыўна працаваць на яе карысць. Для гэтага патрэбна выкарыстоўваць бацькам разам з дзецьмі розныя формы: мэтавыя прагулкі, экскурсіі, гутаркі, чытанне мастацкай літаратуры, правоздіць беларускія святы, забавы і інш.
Адукацыйная дзейнасць з дзецьмі дашкольнага ўзросту павінна праводзіцца з выкарыстаннем нагляднага матэрыялу.
Выкарыстанне гульнявых прыёмаў павышае пазнавальную актыўнасць дзяцей, стварае эмацыянальную атмасферу.
Эфектыўным сродкам з’яўляецца выкарыстанне мастацкіх матэрыялаў.
Правядзенне з дзецьмі народных гульняў аказвае важную ролю ў патрыятычным выхаванні. У іх адлюстроўваецца лад жыцця людзей, іх праца, побыт, нацыянальныя асновы. Народныя гульні, маючы маральную аснову, вучаць дашкольнікаў шукаць гармонію з навакольным светам.
У дашкольным узросце асаблівую ўвагу трэба надаваць развіццю ўяўленняў аб блізкім сацыяльным асяроддзі.
Асноўнымі метадамі патрыятычнага выхавання выступаюць:
- арганізацыя жыццёвых і гульнёвых сітуацый, якія даюць магчымасць асвойваць вопыт добразычлівых адносін да блізкіх, дарослых;
- інсцэніровак з цацкамі, якія дэманструюць узоры узаемаадносін у дзіцячым садзе і ў сям’і;
- назіранне за ўзаемаадносінамі дарослых у дзіцячым садзе;
- хараводныя гульні, гульні-імітацыі;
- чытанне вершаў, пацешак, казак на тэму дабрыні, любові да бацькоў;
- разгляд ілюстрацый, сюжэтных малюнкаў з выявай сям’і, прапанаваць назваць членаў сям’і, іх дзеянні, вылучыць агульны радасны настрой;
- разгляд сямейных фотздымкаў і інш.
У сярэдняй групе далучаць дзяцей да размовы аб сям’і, сямейных падзеях. Разглядаючы сямейныя фотаздымкі, звяртаць увагу на рысы іх падабенства з бацькамі, у сям’і ўсе клапоцяцца адзін пра аднаго. Захапляюць дзяцей, гульні на сямейныя тэмы, дзе разыгрываюцца розныя сюжэты з жыцця. Знаёмства выхаванцаў з вершамі, песенькамі, у якіх адлюстроўваюцца падзеі з жыцця сям’і, праца бацькоў. Арганізацыя сітуацыі «добрых спраў»: у падарунак бацькам зрабіць калектыўную аплікацыю, падарыць малюнкі.
У старэйшым дашкольным узросце ў дзяцей закладваюцца асновы грамадзянскасці, развіваецца цікавасць да Радзімы на эмацыянальна-пачуццёвым узроўні. У старэйшай групе выкарыстоўваюцца такія метадычныя прыёмы патрыятычнага выхавання:
- этычныя гутаркі аб вёсцы, роднай краіне, свеце;
- экскурсіі, назіранні за дзейнасцю людзей і грамадскімі падзеямі;
- разгляд ілюстрацый аб асаблівасцях прыроды Беларусі, розных краін;
- сем’і, іх дзеянні, вылучаць агульны радасны настрой;
- разгляд сямейных фотздымкаў;
- знаёмства з элементамі нацыянальнай культуры;
- абмеркаванне і складанне апавяданняў аб прафесіях бацькоў і гараджан.
Пры знаёмстве дашкольнікаў з гісторыяй родных мясцін неабходна шмат расказваць, таму пры складанні апавядання звяртаем увагу на такія моманты:
- па ходу аповеду неабходна выкарыстоўваць наглядны матэрыял (фотаздымкі, рэпрадукцыі карцін, схемы), малюнкі мелам на дошцы;
- складаючы апавяданне, трэба задаваць дзяцям пытанні, неабходныя для развіцця актыўнай пазнавальнай дзейнасці, вучаць разважаць. У гэтым выпадку аповед выхавальніка ператвараецца з маналога ў своеасаблівую гутарку з дзецьмі;
- распавядаючы аб якіх-небудзь гістарычных падзеях, не варта часта ўжываць даты, т. к. у дашкольным ўзросце дзецям недаступная храналогія. Але, каб дзеці зразумелі, што падзеі адбываліся даўно, варта ўжываць такія выразы «гэта было вельмі-вельмі даўно», «гэта было тады, калі вашы таты і мамы былі маленькімі» і г. д.;
- мова апавядання павінна быць простай. Калі ў рассказе сустракаюцца незнаёмыя словы, напрыклад: «князь», «палкаводзец», варта растлумачыць іх значэнне.
У працэсе знаёмства дзяцей з выдатнымі мясцінамі роднага краю, патрэбна расказваць аб розных архітэктурных збудаваннях, храмах. У гэтым выпадку, досыць вылучыць тое галоўнае, што адрознівае той ці іншы будынак ад іншых. Цяпер да нас паступова вяртаецца нацыянальная памяць, і мы па-новаму пачынаем ставіцца да старадаўніх святаў, традыцый, фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Шырока выкарыстоўваюцца ўсе віды фальклору (казкі, песні, прыказкі, прымаўкі і г. д.). У вуснай народнай творчасці, як нідзе захаваліся асаблівыя рысы беларускага характару, уласцівыя яму маральныя каштоўнасці, уяўленні пра дабро, прыгажосць, праўду, смеласць, працавітасць.
Вялікую ролю ў далучэнні дзяцей да народнай культуры займаюць народныя святы і традыцыі, у якіх адлюстроўваюцца назапашаныя стагоддзямі танчэйшыя назіранні за характэрнымі асаблівасцямі пор года, зменамі надвор’я, паводзінамі птушак, насякомых, раслін, звязаныя з працай і рознымі бакамі грамадскага жыцця чалавека.
Вельмі важна пазнаёміць дзяцей з народным дэкаратыўным роспісам, здольным зацікавіць дзяцей нацыянальным выяўленчым мастацтвам.
Метад праектаў адзін з перспектыўных метадаў, якія спрыяюць вырашэнню праблемы патрыятычнага выхавання, які развівае пазнавальны інтарэс і фарміруе навыкі супрацоўніцтва. Асноўная яго мэта – развіццё свабоднай творчай асобы дзіцяці, магчымасць адчуць сябе даследчыкам, аб’яднаць дзяцей, бацькоў. У групах мэтазгодна распрацаваць такія педагагічныя праекты, як «Мая вёска», «Дзень маці» і «Дзень Перамогі». Метад праектаў эфектыўны ва ўсіх узроставых групах.
Выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій – актуальны і эфектыўны сродак патрыятычнага выхавання дашкольнікаў.
Інфармацыйна – камунікацыйныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца пры разглядзе нагляднага матэрыялу, праглядзе мультымедыйных прэзентацый, мультфільмаў, праслухоўванні песень і вершаў і інш.
Выкарыстоўваючы прапанаваныя формы і метады патрыятычнага выхавання, неабходна паказаць дзецям прыгажосць свайго роднага краю, пазнаёміць з талентам беларускага народа, навучыць дзяцей любіць свой горад і сваю краіну і ганарыцца тым, што яны жывуць у такой цудоўнай краіне, як Беларусь.
Выкарыстованная літаратура:
http://www.praleska-red.by