Кансультацыя для бацькоў “ Як рыхтаваць дзіця да навучання пісьму”

Кансультацыя для бацькоў

 

“ Як рыхтаваць дзіця да навучання пісьму”

 

В. А. Сухамлінскі лічыў, што вытокі здольнасцяў і талентаў дзяцей знаходзяцца на кончыках іх пальцаў.

 

 

 

 Адным з асноўных напрамкаў падрыхтоўкі рукі да пісьма з'яўляецца развіццё рукі.

У гэтага накірунку тры задачы:

  1. Сфарміраваць правільны захоп прылады пісьма.
  2. Практыкавацца ў правільным размеркаванні мышачнай нагрузкі рукі.
  3. Развіваць дробную маторыку рукі.

Але для пачатку, трэба вызначыць якая рука ў дзіцяці вядучая.

Самымі простымі спосабамі дыягностыкі леварукага дзіцяці лічацца наступныя:

  1. «Перапляценне пальцаў рук». Прапануйце дзіцяці скласці рукі ў замок. Тэст павінен выконвацца хутка, без падрыхтоўкі. Лічыцца, што ў праўшэй зверху кладзецца вялікі палец правай рукі, у ляўшэй - левай.
  2. «ПостацьНапалеона» - складанне рук на ўзроўні грудзей. Прынята лічыць, што ў праўшэй правая далоньляжыць зверху на левым перадплеччы.
  3. «Адначасоваедзеяннеабедзвюх рук» - маляванне круга, квадрата, трохвугольніка. Рухі, якія выконваюцца вядучай рукой, могуць быць больш павольнымі, але больш дакладнымі, менш выяўленае дрыгаценне рукі, вуглы не згладжаныя. Для найлепшай магчымасці вызначэння вядучай рукі можна правесці гэта заданне з зачыненымі вачыма.

 

 

 

Як дзіця можа развіваць маторыку самастойна:

 

  • складаць пазлы, буйныя і дробныя;
  • гуляць з канструктарам з любога матэрыялу;
  • рабіць фігуркі з дроту;
  • выкладваць карцінкі з мазаікі;
  • працаваць са шнуроўкай (іх можна вырабіць самастойна сашчыльнага кардона пры дапамозе дзіраколу);
  • сартаваць гузікі (ці фасолю і гарох) па розных місачках;
  • нанізваць на нітку гузікі, макароныі г.д.;
  • зашпільваць / расшпільваць гузікі.

 

 

 

 

Спецыяльныя фізічныя практыкаванні.

 

Практыкаванні і гульні з ужываннем разнастайнага спартыўнага інвентара (мячоў, абручоў, кегляў, стужак) і іншых прадметаў, цацак адкрываюць пшырокія магчымасці для выпрацоўкі ў дашкольнікаў каардынаваных рухаў ўсіх звёнаў рукі і трэніроўкі дробных цягліц рукі. Развіццю тонкіх рухаў рукі спрыяюць фізічныя практыкаванні, заснаваныя на хватальных рухах і якія развіваюць сілу далоні.

Развіццё ўвагі дзіцяці да дэталяў

  1. Гульня «Паўтаралкі». Вы малюеце малюнак, дадаючы дэталь за дэталлю, а дзіця на сваім лісце паўтарае за вамі. Можна мяняцца ролямі.
  2. Малюем жывёл паэтапнамалюйце жывёлы па частках, дазваляючы дзіцяці рабіць тыя ж дзеянні ў сябе ў альбоме.
  3. Гульня «Што прапала?». Намалюйце карцінку на лісце простым алоўкамвыцірайце гумкай адну дэталь - дзіця павінназаўважыць, што прапала.

Арыентацыя на лісце.

  1. Асвойваем клеткі. Абводзім клеткі, вучымся адступаць адну, дзве або тры клеткі. Малюем па клетках простыя ўзоры і фігуры.
  2. Асвойваем лініі. Замалёўваем ў сшытку «у касую» толькі рабочую лінію. Малюем ў гэтай лініі «хвалю», авалы, палачкі. Вучымся не выходзіць за лінію.
  3. «Знаёмімся» з палямі. Раскажыце дзіцяці, што за лінію палёў літары ці лічбы не павінны забягаць, - там жыве мышка, якая іх можа з'есці. Так дзіця хутка зразумее, што ад яго патрабуецца.

Фарміраванне графічных уменняў.

Практыкаванні:

- абводка па шаблоне або трафарэце;

- абводка па контуры, па кропках;

- штрыхоўка малюнкаў у розных напрамках рознымі відамі ліній;

маляванне арнаментаў;

пісьмо элементаў літар;

- «дорыс элемента».

Сістэма практыкаванняў па развіцці дробнай маторыкы прыносіць велізарную карысць дашкольніку, набытыя ўменні і навыкі ствараюць аптымальныя ўмовы для паспяховага навучання ў школе.

 

 

 

Падрыхтавала: настаўнік-дэфектолаг Санкевіч Таццяна Георгіеўна

 

 

 

 

Меню раздела