ДЕНЬ НАРОДНОГО ЕДИНСТВА
16.09.2023У Беларусі заснавана дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. Адпаведны Указ № 206 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня.
Дакумент уносіць змяненні ва Указ № 157 ад 26 сакавіка 1998 года "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". Дзень народнага адзінства будзе адзначацца 17 верасня (не выхадны дзень). Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.
Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дало магчымасць Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і працвітаючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
Указ № 206 ад 7 чэрвеня 2021 г.