Дыдактычныя гульні на ваенную тэматыку

 

 

  

«Хто служыць у арміі»

Мэта:

 Замацаванне ведаў аб ваенных прафесіях; развіваць ўменне суадносіць прадмет з патрэбнай прафесіяй.

Атрыбуты для гульні: мячык

Ход гульні:

Даослы кідае мяч дзецям і называе атрыбут ваеннай прафесіі. Дзеці кідаюць мяч назад і называюць адпаведную прафесію. Напрыклад: самалёт-лётчык, танк-танкіст і г. д.

 

«Пасылка на фронт»

 Мэта: фарміраваць пачуццё павагі да абаронцаў нашай Радзімы.

Ход гульні:

Дарослы: Бацькі і старшыя браты пайшлі на фронт, жанчыны і дзеці ўсталі да станкоў, працавалі на заводах. Усе хто застаўся ў тыле, дапамагалі нашым воінам, выраблялі бомбы і прылады, самалёты, і танкі, шылі цёплае адзенне, вязалі рукавіцы. Калі была магчымасць – адпраўлялі на фронт пасылкі. Давайце і мы збяром пасылку.

Дзеці адбіраюць малюнкі з адлюстраваннем прадметаў, неабходных салдатам на вайне для асабістых патрэб (мыла, зубная паста, алюмініевы кубак і лыжка, цёплыя рэчы, капшук).

 

«Якім павінен быць воін?»

Мэта:

Развіваць станоўчы псіхаэмацыянальны настрой дзяцей; дапамагаць фарміраванню патрыятызму, пачуцця павагі, гордасці за нашу армію.

Ход гульні:

Дзеці пачаргова называюць якасці воіна-абаронцы: добрага, храбрага, адважнага.

 

«Адгадай»

Мэта:

Замацаваць веды аб ваеннай тэхніцы; вучыць дзяцей будаваць з частак цэлае;

развіваць лагічнае мысленне.

Ход гульні:

Дзіця павінна адгадаць прадмет па назве яго частак. Напрыклад:

кабіна, колы, руль, фары (машына)

Кабіна, шасі,  ілюмінатар, крылы (самалёт) і інш.

 

«Адзін – шмат»

Мэта: Развіваць лагічнае мысленне, мову дзяцей, слоўнікавы запас.

Ход гульні: Дарослы называе слова, якое абазначае адзін прадмет, дзіця называе множны лік слова. Напрыклад: самалёт-самалёты, карабель-караблі і інш.

 

«Абаронцы Айчыны»

Мэта:

Фарміраваць уменне ўтвараць назоўнікі з дапамогай суфіксаў: -чык, -іст;

развіваць лагічнае мысленне, мову дзяцей, слоўнікавы запас.

Ход гульні:

Дзеці называюць ваенныя прафесіі, адлюстраваныя на малюнках: на самалёце - лётчык. На танку - танкіст і г.д.

 

«Парад у Дзень Перамогі»

Мэта:

Замацаваць веды аб ваеннай тэхніцы і ваенных прафесіях;  уменне арыентавацца на плоскасці (справа – злева, уверсе – унізе, у сярэдзіне ў вугле; веды дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Ход гульні:

Дзеці размяшчаюць, па ўказанні дарослага, на фланелеграфе малюнкі вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі. У цэнтр плошчы ставяць дзяржаўныя сімвалы – герб і сцяг Беларусі.

 

 

Меню раздела