Рухомыя гульні на ваенную тэматыку

 

 

«Разведчыкі, парад, засада»

Па камандзе «Парад» дзеці ідуць парадным крокам, высока падымаючы калені.

Па камандзе «Разведчыкі» дзеці ідуць асцярожна, сагнуўшыся.

Па камандзе «Засада» прысядаюць і не варушацца.

 

«Пабудуй ваенную тэхніку»

Абсталяванне:  2-4 аркушы фармату А2 з накрэсленымі схемамі ваеннай тэхнікі (танк, самалёт і інш.) якая складаецца з геаметрычных фігур, 2-4 канверта з каляровымі дэталямі для схемы (контур фігуры адзначаны). Дзеці  бяруць канверт з каляровымі дэталямі для схемы і выбіраюць  патрэбны аркуш паперы з чарцяжом. Затым па сігналу пачынаюць канструяваць ваенную тэхніку.

 

«Размініраваць поле»

Абсталяванне: доўгая вяроўка, паветраныя шары.

На падлозе  працягваецца вяроўка, дзеці становяцца па адзін бок вяроўкі. На другім баку шары (паветраныя міны)

Задача ігракоў перадуць шары на другі бок вяроўкі і лопнуць (размініраваць) «міну» не датыкаючыся да яе рукамі.

 

«Гэты Дзень Перамогі»

Абсталяванне: султанчыкі (салюты).

Дзеці з «салютам» у руках бегаюць і размахваюць над галавой. Па сігналу, дзеці збіраюцца ў вялікі круг, падымаюць салюты над галавой і крычаць «Перамога!!!».

 

«Развесці агонь»

Абсталяванне: брусочкі для агню

Дзецям прапануецца хутка выкласці агонь рознымі спосабамі ( шалаш, калодзеж). Пажадана папярэдне пазнаёміць дзяцей з спосабамі  выкладання агню ў паходных умовах.

 

 

«Рота ўперад»

Абсталяванне: дзве дугі, дзве лаўкі, мяшэчкі з пяском., два макета танка, маленькія мячыкі.

 Па камандзе «Рота ўперад» салдат павінен па пластунскі прапаўзці да тунеля (дугі), пралезці праз тунель, прайсці па кволым мосце(лаўка), пераадолець балота па купінах (мяшэчкі з пяском) дабрацца да варожага танку і кінуць гранату ў танк.

 

« Самалёты – знішчальнікі»

 Гуляючыя адлюстроўваюць ваенных лётчыкаў - знішчальнікаў. Яны рыхтуюцца да « ваеннага задання». Па сігналу « Да палёту рыхтуйся!», дзеці робяць кругавыя рухі рукамі – «р-р» «заводзяць матор». Па камандзе                         « Паляцелі!» дзеці падымаюць рукі ў бакі і «ляцяць» на ваеннае заданне ўрассыпную ў розных напрамках, імітуючы гул самалёта «у-у-у».

« На пасадку!» «самалёты» знаходзяць свае месцы і «прызямляюцца», апускаючыся на адно калена.

 

«Сувязісты»

Абсталяванне: катушка (вяроўка наматаная на палачку)

Ігракі  «сувязісты»  павінны  наладзіць  сувязь  са  штабам: пракласці  тэлефонны кабель, размотваючы катушку.

Як толькі лінія сувязі ад умоўнага месца да штаба пракладзена, сувязісты падаюць сігнал флажком.

 

«Гранаты ў скрынку»

Абсталяванне: шары для сухога басейна.

Дарослы высыпае на падлогу каляровыя пластмасавыя шарыкі (гранаты) і па камандзе дзеці павінны  сабраць іх, прынесці і пакласці ў скрынку.

 

«Сігнал»

Абсталяванне: флажкі чатырох колераў: чырвоны, сіні, блакітны, зялёны.

У вядучага чатыры флажкі. Дзеці «вайскоўцы» глядзяць на флажкі і выконваюць пэўныя рухі. Гульня праводзіцца пад музыку.

Вядучы падняў блакітны флажок, дзеці - «лётчыкі» бегаюць, «лятаюць» на самалётах, рукі - «крылы» у бакі.. Сіні флажок – дзеці - «маракі», бегаюць на насочках, разводзячы рукамі «хвалі».

Зялёны флажок – дзеці - «разведчыкі», поўзаюць па-пластунску. Чырвоны флажок – дзеці - «вайскоўцы» крычаць УРА!!!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Меню раздела