Экскурсія "Мая вёска"
Задачы: Фарміраваць веды дзяцей аб роднай вёсцы. Працягваць фарміраваць уяўленне аб прызначэнні грамадскіх устаноў, асаблівасцях архітэктурнага будаўніцтва. Развіваць назіральнасць, увагу, уменне слухаць і чуць выхавальніка. Развіваць інтарэс да родных месцаў. Выхоўваць любоў да малой радзімы, яе гісторыі і культуры.
Ход экскурсіі:
(Дзеці выходзяць на прагулку разам з выхавальнікам)
Выхавальнік: Сёння я прапаноўваю адправіцца нам з вамі не проста на прагулку, мы адправімся ў падарожжа па нашай роднай вёсцы.
- Як называецца наша вёска?
- Хто прыдумаў такую назву?
(Дзеці выказваюць свае меркаванні)
Выхавальнік: Што трэба нам узяць з сабой, каб не збіцца са шляху?
(Дзеці выказваюць свае меркаванні)
Выхавальнік: Сапраўды, мы як сапраўдныя падарожнікі возьмем з сабой карту. Давайце яе разгледзім і пабачым маршрут нашага падарожжа.
Маршрут – гэта напрамак па якім мы будзем з вамі ісці. І так у шлях.
Прайшоўшы крыху па вуліцы Палаўчэні, на якой знаходзіцца наш дзіцячы сад, мы з вамі акажамся на вуліцы Леніна, дзе будзем пераходзіць пешаходны пераход.
Першым пунктам на нашай карце адзначана гістарычнае месца ў нашай вёсцы– гэта «Стэла загінуўшым салдатам і мірным жыхарам, растраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны». Гісторыя нашай вёскі неразрыўна звязана з гісторыяй усёй краіны – з Вялікай Айчыннай вайной. Што вы ведаеце аб вайне? (адказы дзяцей)
Часта людзі прыносяць кветкі да помніка і стаяць моўчкі. Давайце і мы ўшануем памяць загінуўшых салдат хвілінай маўчання. Аднясёмся з павагай і пашанай да тых, хто не вярнуўся з вайны.
(Хвіліна маўчання.)
А цяпер нам пара прадоўжыць наша падарожжа. Наступны прыпынак у нас будзе на вуліцы Леніна, ён добра вам знаёмы, тут мы з вамі былі не раз.
Выхавальнік: Што ж гэты за будынак?
(Дзеці расказваюць аб Цэнтральным доме культуры). А яшчэ тут ёсць бібліятэка. Тут жывуць кнігі, якія так і чакаюць, каб іх прачыталі цікавыя вочкі дзяцей. А пакуль чытаць вы не ўмееце, дапамогуць вам у гэтым вашы бацькі.
На вуліцы Леніна знаходзіцца шмат розных будынкаў, адно з іх гэта –крама. Вы не раз у ёй былі і ведаеце якія прысмакі там можна купіць? (адказы дзяцей)
Выхавальнік: А зараз мы з вамі вернемся на вуліцу Палаўчэні.
Дзеці радам з дзіцячым садам знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых помнікаў архітэктуры Святапраабражэнская царква.
Як вы думаеце, для што ў вёсцы патрэбна царква? (гэта месца, дзе любы чалавек можа звярнуцца з малітвай да богу).
Можа, хто-небудзь з вас быў у царкве з бацькамі або з бабуляй? Што бачылі? Што рабілі? (адказы дзяцей).
Паглядзіце, куды гэта спяшаюцца дзеці з рукзакамі за спінай?
(Дзеці адказваюць на пытанні выхавальніка)
Выхавальнік: Давайце і мы пройдзем з вамі на школьны двор. Што вы чуеце? (Дзеці адказваюць на пытанне) Гэта школьны званок, які запрашае дзяцей у класы. Пройдзе няшмат часу і вы таксама акажыцеся за школьнай партай. А зараз прапаную адпачыць і пагуляць на школьным стадыёне.
Выхавальнік: На вуліцы Палаўчэні знаходзіцца шмат розных будынкаў, адно з іх гэта – ФАП.
- Для чаго ён прызначаны?
- Хто з вас тут быў?
Выхавальнік: Тут працуюць урачы і медыцынскія сёстры, якія лечаць і аказваюць дапамогу хворым людзям. Тут ж знаходзіцца і аптэка.
- Што мы можам купіць у аптэцы?
- Для чаго патрэбныя лякарства?
(Дзеці выказваюць меркавання)
Выхавальнік: Прапаноўваю прадоўжыць нашу экскурсію.
Звярніце ўвага, якія прыгожыя дамы пабудавалі будаўнікі. Яны падобныя адзін на аднаго або адрозніваюцца?
(Дзеці разглядаюць жылыя гаспадаркі)
Выхавальнік: Усе яны рознай пабудовы. У гэтым уся прыгажосць і прывабнасць нашай вёскі.
Выхавальнік: А цяпер дзеці нам пара адпраўляцца назад у наш дзіцячы сад. Вы звярнулі ўвагу на тое, як чыста і дагледжана вакол? Чыя ж гэта заслуга, як вы думаеце?
(Дзеці выказваюць меркавання)
Я думаю, што карта нам ужо не патрэбная, паколькі мы ідзём звыклай для нас дарогай у дзіцячы сад. Вось і падышло да канца наша падарожжа.
Выхавальнік: Па вёсцы пагулялі. Шмат новага даведаліся.
Што спадабалася на экскурсіі? Якія будынкі ёсць увёсцы? Як называюцца вуліцы? Якія гістарычныя месцы знаходзяцца ўвёсцы?