Мини-музей "Беларуская хатка"

  Міні - музей "Беларуская хатка" ў нашай установе дашкольнай адукацыі створаны ў красавіку 2019 года, для азнаямлення выхаванцаў з культурай і побытам беларускага сялянства і, зыходзячы з таго, што ў дашкольным узросце  дзецям важна паказаць пэўныя прыклады і нагляднасць, што з'яўляецца магутным сродкам уздзеяння.

          Мэта стварэння міні-музея:

Выхаванне духоўна-маральных, культурных, адукаваных грамадзян Айчыны, здольных самастойна і творча засвойваць культуру беларускага народа на аснове асэнсавання ўнутрыкультурных,  гістарычных каранёў і сувязей.

          Задачы:

1.Выхаванне духоўных якасцей дзіцяці, гуманістычнай сістэмы каштоўнасцей на аснове азнаямлення яго з каштоўнасцямі беларускага народа, назапашаных пакаленнямі і адлюстраваных, заключаных у прадметным свеце культуры, у духоўнай спадчыне (абрадах, звычаях, вераваннях, узорах вуснай народнай творчасці).

  1. Стварэнне аптымальных умоў для далучэння дарослых і дзяцей да вытокаў нацыянальнай культуры.
  2. Садзейнічанне развіццю ў дзяцей:

- пачаткаў гістарычнай і грамадзянскай самасвядомасці

- адчування прыналежнасці да беларускай культуры, гістарычнага мінулага

- асэнсаванай  глыбокай пашаны да роднага краю

          Задачы па знаёмству дзяцей з асноўнымі рысамі і паняццямі культуры і гістарычнага мінулага  “малой” радзімы, роднай вёскі:

- фарміраванне прадстаўленняў аб традыцыях жыхароў родных мясцін: знаёмства з сямейным укладам, абрадамі, паказ ролі сям'і ў захаванні і перадачы традыцый;

- знаёмства дзяцей з паняццем “хата” - як феномен культуры, як  скарбніца асноўных жыццёвых каштоўнасцей чалавека: шчасця, дастатку, адзінства сям'і і роду;

- азнаямленне з асноўнымі заняткамі языльчан: земляробствам, рыбалоўствам; прыладамі вытворчасці; паказаць ролю прыроды ў жыцці мясцовых жыхароў;

- знаёмства з вырабамі і тэхналогіямі традыцыйных рамёстваў –ткацтва, вышыўка, ганчарнае мастацтва, пляценне з лазы і г.д.;

- знаёмства дзяцей з фальклорам мясцовых жыхароў. Асобую ўвагу звярнуць на сувязь вуснай народнай творчасці з працоўным, сямейным, святочным і другімі бакамі жыцця языльчан, з прыродай;

- засваенне старадаўніх дзіцячых гульняў, абагачэнне маўлення дзіцяці прыказкамі, прымаўкамі, загадкамі, знаёмства з легендамі;

- праз асабісты ўдзел дзіцяці ў святах народнага календара азнаямленне з гісторыяй, зместам, абрадамі і звычаямі некаторых з асноўных народных свят;

- азнаямленне дзяцей з паняццем “музей” і фарміраванне прадстаўленняў аб тым, якія бываюць музеі.

          Важная асаблівасць міні-музея — удзел у яго стварэнні дзяцей і іх бацькоў. Дашкольнікі такім чынам адчуваюць сваю прыналежнасць да творчасці, тут яны не проста назіральнікі, але і стваральнікі. Калі дзецям дазваляюць пачапаць ,пагуляць, разгледзець зблізку сапраўдную прасніцу, ручнік і інш, яны адчуваюць сябе  маючымі дачыненне да працэсу і пачынаюць цікавіцца гісторыяй стварэння экспаната, лягчэй засвойваюць матэрыял.

         Каб навучыць дзіця быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны, трэба спачатку навучыць яго любіць тыя мясціны, дзе ён нарадзіўся. Таму ў музеі размешчаны куток “Мая вёска”, дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй назвы вёскі Языль; яе гістарычным мінулым;  знакамітымі землякамі; фотаздымкамі  сучаснага аграгарадка Языль; цудамі Старадарожчыны.

Агульная колькасць экспанатаў музея – 38. Экспанаты, якія знаходзяцца ў міні – музеі:

ложак

посцілка

падузорнік

навалка

ручнікі

саматканы палавік

сурвэткі – вышыванкі

фіранкі

калыска

печ

прыпечак

комін

газоўка

чыгунок

гаршок гліняны

збаны (гладышы)

лыжка

гадзіннік

гармонь

кашуля

карзіна з лазы

чамадан

прас

качалка

маслабойка

бязмен

сукала

бёрда

набіліцы

чоўнікі

верацёна

прасніца

самапрадка

заслон

настольніца

часалка

воўна

падкова

          Экспанаты   і сам міні-музей плануецца выкарыстоўваць на занятках па азнаямленню са звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках па выяўленчаму мастацтву, пры правядзенні фальклорных святаў "Масленiца", "Купалле", "Запрашаем на Калядкi", "Свята восенi", “Вялікдзень” і іншыя, на бацькоўскіх сходах.

 

Каталог экспанатаў музейнай экспазіцыі "Беларуская хатка" можна паглядзець перайшоўшы па ссылцы

https://cloud.mail.ru/public/HY4g/muT59Mkmo

 

Меню раздела