День роднай мовы
21.02.202321 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Свята мовы ў дзіцячым садзе пачалося з уручэння бацькам памятак «Вывучаем беларускую мову", у якіх размешчаны парады: што чытаць дзецям, як далучаць да роднай мовы.
Педагогі паўтарылі з дзецьмі прыказкі і прымаўкі пра родную мову, правялі гутарку “Нашы знакамітыя беларускія песняры”, у якой прадоўжылі знаёміць дзяцей з творчасцю Я.Купалы і Я.Коласа.
На сустрэчы з старэйшай жыхаркай вёскі Рухлевіч Вольгай Акімаўнай рабяты даведаліся, як святкавалі раней нашы продкі Масленіцу.