Дзень роднай мовы
21.02.2024Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшлі мерапрыемствы да Дня роднай мовы. Аформлена выстава твораў беларускіх пісьменнікаў “Сэрцам роднага слова краніся”, памятка для бацькоў “Роднай мовы гук чароўны”.
Выхаванцы з задавальненнем перакладалі словы на родную мову ў дыдактычнай гульні “Скажы па-беларуску”, чыталі вершы, гулялі ў беларускія народныя гульні “Па грыбы, “Кот і мышы”, “Лапаточкі”, спявалі песні на беларускай мове.
Асабліва спадабалася выхаванцам сустрэча з удзельнікамі гуртка бытавога народнага танца пры Языльскім ЦКіА “Таньчым па-даўнейшаму”, якія пазнаёмілі дзяцей з бытавымі народнымі танцамі “Падыспань”, “Месяц”.