Парады бацькам " Выхадны - з карысцю для здароўя дзіцяці"
Спытайце ў выхавальнікаў дзіцячага саду: «Які дзень тыдня самы цяжкі ў вас на працы?» У адказ вы пачуеце: «Панядзелак».
У гэты дзень часта дзяцей прыводзяць або моцна ўзбуджанымі, раздражняльнымі, або млявымі і плаксівымі. Па панядзелках часцей за ўсё чуецца плач, часцей узнікаюць паміж дзецьмі канфлікты, больш дзіцячых капрызаў. Чаму гэта адбываецца?
У дзіцячым садзе дзіця прывыкае да вызначанага рэжыму: яно есць і п'е ва ўстаноўлены час, днём адпачывае, кожны дзень гуляе. Выхавальнікі сочаць за тым, каб час дзіцяці быў запоўнены цікавымі гульнямі і заняткамі але, каб пры гэтым яно не ператамлася: каб гульні, якія патрабуюць узмоцненых рухаў (бег, скачкі), змяняліся сядзячымі гульнямі.
У выхадныя дзіця часта не ўкладваюць спаць, часам не гуляюць з ім. З раніцы і ў прамежках паміж ежай шпігуюць дзіця ласункамі, даюць есці ў розны час. Часта дзіцяці дазваляецца позна сядзець, асабліва калі прыходзяць госці.
Часам бацькі трымаюць дзіця поруч сябе цэлы дзень: ходзяць з ім у краму за пакупкамі, у госці. Ад усяго гэтага дзіця моцна стамляецца. Дома дзіця, што ні крок, абсякаюць: «Не хадзі, не кажы, не чапай, не замінай». А калі дзіця капрызіць, маці раз-пораз усклікае: «Калі ж гэта нядзеля скончыцца, хутчэй бы ты ў сад пайшоў».
Іншыя бацькі ў выхадны дзень заняты сваімі справамі, на дзіця не зважаюць. Дзіця робіць усё, што жадае, вялікую частку часу праводзіць на вуліцы. У выніку дзіця моцна стамляецца, узбуджаецца, а ў панядзелак гэта выяўляецца ў капрызах, плачы, сварках, канфліктах з дзецьмі. У выніку дрэнна праведзенага выхаднога дня дзіця дрэнна сябе адчувае ў панядзелак.
Такім чынам, цэлы тыдзень дзіця праводзіць у дзіцячым садзе, бацькі бачаць яго толькі ўвечар, у іх часта няма магчымасці надаць яму ўвагу. Таму менавіта ў выхадны дзень трэба зрабіць усё так, каб дзіця мацней адчувала блізкасць з бацькамі, роднымі; радасць ад знаходжання з імі.
Выходны дзень павінен быць святам для дзіцяці. Кожная сям'я ў стане зрабіць гэта.
- Для гэтага трэба, выконваць строгі рэжым дня: укладваць спаць у адзін і той жа час. Раніцай можна не будзіць дзіця, але і не даваць яму ляжаць у пасцелі да абеду. Днём дзіця павінна спаць 1,5 – 2 гадзіны, як і ў дзіцячым садзе.
- Важна, каб дзіця магло пагуляць цацкамі, памаляваць, паглядзець кніжкі, пакуль дарослыя займаюцца хатнімі справамі.
- Там, дзе магчыма, можна прыцягваць дзіця да ўдзелу ў працы дарослых: дапамагчы выцерці пыл, прыбраць у сваім кутку, памыць гародніну, перабраць ягады. Такая дапамога выхоўвае працавітасць.
- У любую пару года з дзіцем трэба гуляць на вуліцы. Прагулка патрэбна не толькі таму, што знаходжанне на свежым паветры карысна для здароўя, але і таму, што гутаркі з дарослымі падчас прагулкі збліжаюць дзяцей з бацькамі. Дзеці вельмі шануюць такія моманты. «А мне мама расказала, паказала» - выхваляюцца яны. Прагулкі шмат даюць і для выхавання любві да роднай вёскі, роднай прыроды. Толькі ўважліва трэба сачыць за тым, каб дзіця не ператамлялася. Дзіця на прагулку трэба апранаць проста, каб дзіця магло вольна пагуляць.
У дрэннае надвор'е, у выхадны дзень можна з дзіцям пачытаць, паслухаць музыку, пагуляць, паспяваць песні.
Крыніца: https://ped-kopilka.ru