Памятка " Выхаванне ўдзяцей нацыянальнай самасвядомасці"
- Звярніце ўвагу дзіцяці на прыгажосць роднай вёскі.
- Падчас экскурсіі раскажыце, што знаходзіцца ў нашай вёсцы. Пагаварыце пра прызначэнне кожнага аб'екта.
- Дайце ўяўленне пра працу грамадскіх устаноў. Паназірайце за працай супрацоўнікаў гэтых устаноў, адзначце каштоўнасць іх працы.
- Разам з дзіцям прымайце ўдзел у працы па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі дзіцячага саду, свайго двара.
- Пашырайце ўласны светапогляд.
- Вучыце дзіця правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі іншых людзей.
- Чытайце кнігі пра радзіму, яе герояў, аб традыцыях і культуры свайго народа.
- Заахвочвайце дзіця за імкненне падтрымліваць парадак, прыкладныя паводзіны ў грамадскіх месцах.