Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Горкаўскі дзіцячы сад Старадарожскага раёна"
Паштовы адрас: 222920, Мінская вобласць, Старадарожскі раён, аг. Горкі, вул. Цэнтральная, д. 10Д
Электронная пошта: Gorkisad@starye-dorogi.by
Тэлефон: +375 (17) 924-31-21
Рэжым працы – 7.30 - 18.00.
Выхадныя дні: субота, нядзеля, святочныя дні.
Мова навучання ва ўстанове адукацыі - беларуская.
У дзіцячым садзе функцыянуе дзве групы:
Група інтэграванага навучання і выхавання №1 (ад дзвух да чатырох гадоў) Выхавальнікі: Філіпеня Алена Анатольеўна, Клюбко Алена Віктараўна, Гардзіевіч Святлана Мікалаеўна
Памочнік выхавальніка: Муравейка Таццяна Іванаўна
Група інтэграванага навучання і выхавання №2 (ад чатырох да шасці гадоў) Выхавальнікі: Клюбко Алена Віктараўна, Гардзіевіч Святлана Мікалаеўна Памочнік выхавальніка: Савіцкая Надзея Іванаўна
Таксама функцыянуюць:
Музычны зал;
Музычны кіраўнік: Нямковіч Жанна Мікалаеўна
Спартыўны зал;
Кабінет настаўніка-дэфектолага;
Настаўнік-дэфектолаг: Зык Жанна Станіславаўна
Міні-музей “Беларуская хатка”
Адукацыйны ўзровень спецыялістаў:
50% - маюць вышэйшую адукацыю
50% - маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю
50% - маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю
33% - маюць першую кваліфікацыйную катэгорыю
17% - маюць другую кваліфікацыйную катэгорыю
Функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі
Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
навучання і выхавання, ранняй сацыалізацыі выхаванцаў;
асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі;
атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнастных установак;
далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцыям;
развіццё ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
забеспячэння пераемнасці дашкольнай і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
арганізацыя харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
Задачы ўстановы дашкольнай адукацыі
Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
падрыхтоўка да працягу адукацыі;
аздараўленне.
Гадавая задача на 2025/2026 навучальны год:
"Фарміраванне ўяўленняў аб сацыяльнай значнасці працы дарослых і іх прафесіях у выхаванцаў з дапамогай працоўнай дзейнасці".