Канспект занятку па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” для дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту “Падарожжа да бабулі Ганулі”

                               “Падарожжа да бабулі Ганулі”

  Канспект занятку па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”  для дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту

 

Праграмны змест :

         Фарміраваць ўстойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёй; уменне называць прадметы навакольнага асяроддзя, іх якасці, дзеянні, выкарыстоўваць у маўленні словы, якія абазначаюць відавое паняцее – свойскія жывёлы, іх дзіцяняты; утвараць назоўнікі множнага ліку; правільна вымаўляць гук[ ў] у словах і сказах, правільна ўтвараць гукападражальныя дзеясловы ( рох-рох – рохкае);

         Развіваць уменне самастойна разумець маўленне дарослага, адказваць на яго пытанні.

         Выхоўваць асновы нацыянальнага светапогляду, клапатлівыя адносіны да свойскіх жывёл.

Абсталяванне: паштоўка бабулі,клубочак, запіс галасоў жывёл, тэксты чыстагаворак,  схема для загадкі, адлюстраванні свойскіх жывёл,  маскі козачак,  сонейкі з настроем.

                                        Ход занятку:

Выхавальнік (В.) Дзеці давайце павітаемся.( Дзеці (Дз.) у крузе гавораць з дарослым )

                        Сонейка ўстала,

                        Раніца настала.

                        Мы ўсе сабраліся,

                        За рукі ўзяліся,

                        Павіталіся:

Выхавальнік (В.) (Прыносіць паштоўку ад бабулі Ганны з вёскі Сонечнай).  Сёння  ноччу на бабуліным падвор,і адбылося  дзіва. Бабуля просіць вас дапамагчы  з цудам разабрацца.

                Што за дзіва сярод ночы

                Чутны незвычайны хор.

                Кот спявае:” Аў-аў-аў”,

                А сабака:” Мяў-мяў-мяў”.

                Конь сярдуе на яго,

                Барытонам цягне:” Му-у-у”,

                Голас чый ,не разбяру.

                Вось табе і на! (Н.Галіноўская “Птушыны хор”)

     -  Чароўны клубочак  дапаможа знайсці вам дарогу. Да пабачэння!

В.  Трэба ў дарогу збірацца .  Адправімся мы пехаці ,згодны?( адказы дзяцей)

                          Пальчыкавая  гульня “Клубочак”

В.,Дз.:Клубочак чароўны ,каціся, каціся ,вядзі нас, ды не заблудзіся

(Кулаком адной рукі выконваем кругавыя рухі па далоні другой–па чарзе)

    Па кочках, па кочках, па пянёчках, па пянёчках,

 (Пастукваем кулаком па далоні–па чарзе)

    Праз ямку – скок ,пакаціўся  наш клубок.

  (Хлапок у далоні, кругавыя рухі далонямі)

 (вымаўляюць дзеці разам з выхавацелем и выконваюць рухі рукамі)

Нашы ножкі за ім ішлі, ішлі і куды нас прывялі?

В. А вось і вёска Сонечная.

Бабуля Гануля. Прывітанне, мае даражэнькія, дарослыя і маленькія !      

Усіх вітаю ,на падвор,е запрашаю. Дапамажыце з цудам разабрацца.  Мае хатнія сябры вырашылі пажартаваць,  на галасы розныя паспяваць. Паслухайце і скажыце ,хто як насамрэч спявае, хто як размаўляе.

                Гульнявое практыкаванне: ” Як хто размаўляе?”   

                            Гучаць гукі вясковага двара(запіс галасоў)  

 В. Дзеці заплюшчыце вочкі і паслухайце , каго вы пачулі?

       В. Каго вы пачулі? ( дзеці выказваюць свае меркаванні)

- Якія гукі падае карова( конь, кот, сабака, свіння)? Што ен (яна) робіць?

                      Карова – му-му-му- рыкае

                      Свіння- рох-рох-рох-рохкае

                      Конь-і-го-го- іржэ

                      Баран ці авечка-бе-бе-бе-бляе

                      Сабака-гаў-гаў-гаўкае

                      Кот – мяў-мяў-мяўкае

В.Як назваць іх адным словам?Дакажыце,чаму іх называюць свойскімі

Дз.–Яны прыносяць карысць чалавеку.

      –Яны жывуць з чалавекам .

 –Чалавек пра іх клапоціцца.

      В. А ці ведаеце, чаму яны галасы падавалі. Яны бабулю будзілі ,есці хацелі. Давайце мы іх пакормім .  Паглядзіце, у мяне цэлы кош прысмакаў.

Выбірайце  пачастункі і пойдзем карміць бабуліных сяброў .

                                Гульня”Пакармі жывелы ”  

Дз. – Хлебам пакармлю каня.

           –Капустай пакармлю труса і .г д.

В. –Паглядзіце, коцік пад’еў і з намі пагуляць захацеў .Ён такі гарэза.

                                Чыстагаворка” Коцік”

                Коцік шэры у кватэры са сцяны садраў шпалеры.

          (Разам прагаворваюць і па аднаму, з розным моцам голасу і розным настроем- як гаварыць паказана на логакубе.)

       В. А ці ведаеце вы, чаму коцік заўсёды мыецца?( адказы дзяцей )

       Дз.Кот заўсёды мыецца, каб быць чыстым, каб мышкі не пачулі яго пах.

  Бабуля. Мае хатнія сябры зноў жартуюць. Дапамажыце разабрацца, дзе чыё дзіцяня. Так разгуляліся маленькія, што паўцякалі ад маці.    

                     Гульня  “Знайдзі пару –маці і дзіцяня

  В- Паглядзіце, хто гэта?( бычок)

-Які бычок ?

--Давайце прыгадаем пацешку пра бычка.

                        Пацешка “Ой бычок мой ,бысенька” 

   Дз. Ой,бычок, мой бысенька,

         Залатая лысінка,

         Бадучыя рогі,

              Тупучыя ногі.

         Паціханьку ты хадзі

         І дзіцянятка не будзі.

                      Фізхвілінка :Беларуская гульня “Дзве казы”

 В. Дзеці,давайце пагуляем з козачкамі .

 Дз.Неяк ранкам дзве казы

      Кош сплялі сабе з лазы,

      Каб затым траву касіць

      І ў кашы дамоў насіць.(Г.Аўласенка)

(Козачкі перадаюць па кругу кошыкі ,выігрывае тая, да якой ён хутчэй вернецца.)

     В.Паглядзіце, якая хмара набліжаецца, а вось і парасон.  Ён чароўны. Каб нам дапамог, трэба сабраць усе кропелькі на яго.( На адных кропельках жывёлы, а на другіх якую карысць прыносяць.)

                              Гульня “Чароўны парасон”

Дз. Карова дае малако.

-Конь дапамагае па гаспадарцы .

-Свіння дае мяса і сала .

-Авечка дае воўну.

-Каза дае малако.

            Гульнявое практыкаванне “ Складзі загадкі   ”

В. Паглядзіце, сабачка да нас прыбег і схему прынёс. Ён вельмі любіць складаць загадкі па ёй. Паслухайце.

Сабака:Што гэта за звер?У яго хвост абаранкам, вушы тырчком, поўсць кароткая, рыжага колеру. Есці вельмі любіць косці.(Сабака) 

(Дзеці складаюць загадкі  пра жывелу па схеме. Хто гэта за звер? Часткі тулава? Якога колеру поўсць? Чым корміцца?  2-3 чал.)

 В. Настаў час нам развітацца і ў сад вяртацца.

     Бабуля: Да пабачэня, мае даражэнькія !Прыязжайце да мяне яшчэ, буду рада вас бачыць.

В.  Назад паскачам на кані. Дзеці скачуць і цокаюць.

-Вось мы зноў у дзіцячым садзе.

-Ці спадабалася вам падарожжа?

-Якія верныя сябры ёсць у бабулі ?

-Як гэтыя жывёлы называюцца ?

          -З якім настроем мы вярнуліся з падарожжа?( Кожны вызначае і выбірае тварык зпатрэбным настроем)

        - Жадаю Вам, каб добры настрой быў з вамі ўвесь час !

       

 

Меню раздела