Сцэнарый фальклорнай забавы з дзецьмі старэйшага ўзросту “Вячоркі”
Сцэнарый фальклорнай забавы з дзецьмі старэйшага ўзросту “Вячоркі”
Праграмны задачы: далучаць выхаванцаў да беларускай мовы, развіваць цікавасць да роднага краю, нацыянальнай культуры. Фарміраваць усведамленне сваёй прыныдлежнасці да сямь’і, малой радзімы, традыцый беларускага народа; патрэбнасць у пазітыўнай ацэнцы вынікаў працы дарослых, спосабы культурных зносін і паводзін. Выхоўваць маральныя і этычныя пачуцці, жаданне актыўна удзельнічаць у падзеях сацыяльнага асяроддзя.
Зала ўпрыгожана ў нацыянальным стыле.
Гаспадыня. Вітаю Вас, мае паважаныя госці. Вельмі прыемна, што вы завіталі да нас. Сення у нашай хаце – беларускія вячоркі. З глыбокай даўніны прыйшоў да нас гэты народны звычай – беларускія пасядзелкі. Доўгімі зімнімі вечарамі збіраліся жанчыны і мужчыны, сялянская моладзь для рукадзелля і пражы. А таксама для забаў і песень.
Дзяўчынкі. Усіх на свята запрашаем
І сардэчна вас вітаем.
І дарослых, і дзяцей,
І шаноўных усіх гасцей.
Гаспадыня. У беларускім нашым краі.
Прыйдуць Сцепкі, Пеці, Васі,
Прыйшлі Каці, Тані, Надзі,
Дом вяселлем напаўняюць.
Але не будзем проста сядзець, склаўшы рукі, ды языком мянташыць, а з жартамі і смехам справу рабіць.
Ўсе пачынаюць працаваць
Гаспадыня А ці ведаеце вы прыказкі пра працу?
Дзяучынкі. 1. Хочаш добра жыць – павінен працу любіць.
- Гультай за дзела – мазоль за цела.
- Хто не працуе, той не есць.
- Без працы не будзе шчасця.
- 5. Зямлю грэе сонца, а чалавека – праца.
Гаспадыня. Ну вось, дзяўчаткі, праца зроблена. Можна і гасцей сустракаць.
Песня “Госцейкі”.
Гаспадыня. Чуеце, дзяўчаткі, гэта ж да нас хлопцы спяшаюцца.
Хлопцы. 1. Добры вечар таму, хто ў гэтым даму.
- Дазвольце вас вітаць, дабра ўсім жадаць.
Гаспадыня. Заходзьце ў хату, вельмі вам рады. А каня прывяжыце ля плоту, вадою напаіце і аўсом пакарміце.
Гаспадыня. С чым вы да нас завіталі?
Хлопцы. Спяваюць прыпеўкі.
- На пасядзелкі мы прыйшлі,
Дарагія дзевачкі,
Гарманіст у нас прыгожы,
Грае вам прыпевачкі.
2.Мы прыпеўкі вам спяваем,
Каб смяяліся ўвесь час,
Калі мы вам да спадобы,
Запрашайце ўсіх да вас.
Хлопцы. А чаму ж дзяўчаткі маучаць? Хіба ж яны не ўмеюць спяваць?
Дзяучынкі і хлопцы спяваюць дражнілкі, аркестр.
1.У мястэчку на базары хлопцы прадаюцца:
На капейку сорак штук – і то задаюцца.
2.Дзяўчыначка чарнаброва паехала ў лес па дровы,
Зачапілася за пень, прастаяла цэлы дзень.
3.На стале стіць талерка, а ў талерцы – ножыкі.
Нашы хлопцы задаюцца, як у полі вожыкі.
4.Мы спявалі, жартавалі, нават пасварыліся.
На вячоркі завіталі, тут і памірыліся.
Гаспадыня. Запрашаю усіх танцаваць.
Танец.
Выходзіць хатнік.
Гаспадыня. Ой, хто ж гэта?
Хатнік. Гэта я, ваш хатнік.
Я пад венікам сяджу.
Дабрабыт ваш сцерагу,
Каб чалавек з нядобрым вокам
Абыходзіў хату бокам.
Сядзеў, сядзеў, я за печчу, слухаў, як вы спяваеце, жартуеце. І мне захацелася з вамі трошкі павесяліцца.
Гаспадыня. Канешне, праходзь да нас на вячоркі. Госцем будзеш. Бачу, што ты прыйшоў не з пустымі рукамі.
Хатнік.Прынес я мех. А ў мяху – смех!
Дзеткам на пацеху лопнуў мех ад смеху.
Вось вам, дзеткі, смяшкі, вось вам і пацешкі.
Цікавых паведаю вам небыліц,
Хай скачуць да нас яны с кніжных паліц.
Пякла баба калачы ў халодненькай пячы
І як раз ляцеў камар, ды калачыкі пакраў.
Цераз вулачку ўцякаў, камізэлечку парваў.
А вось я вам, дзеткі, прынес карабец. Калі ласка, усе хто хоча, адчыняйце яго.
Гаспадыня. Хатнічак, а можна я?
Хатнік. Калі ласка, гаспадынька.
Гаспадыня адчыняе карабец. Там каляровыя лісткі з загадкамі.
Хатнік. А вы, дзеці, умееце загадкі адгадваць?
Загадвае загадкі.
Хатнік. Малайцы.
Гаспадыня. А паспрабуй ты нашыя загадкі адгадаць.
Дзеці загадваюць загадкі.
1.Белы, а не цукар. Без ног, а ідзе.
2.Не доктар, а дрэвы лечыць.
3.Не агонь, а пячэ.(мароз)
4.Корміць, корміць, а сама есці не просіць. (зямля).
Хатнік. Прапаную пагуляць у гульню.(дастае з меху лапці).
Гульня “Лапці”.
Гаспадыня. Ой, як добра госцейкі весяляцца.
Але надыйшла пара прысмакамі частавацца.
Гаспадня. Ой, я зусім забылася, што ў печ пірог паставіла. Трэба паглядзець.
Дастае з печы пірог.
Песня пра хлеб.
Хатник. Паважаная гаспадыня! Мы вельмі рады што былі ў вас у гасцях, дзякуй за гасціннасць. Але ж час нам з вамі развітацца.
Хатнік. На развітанне ўсім жадаю:
жывіце шчыра, у дастатку,
Хай будзе ўсе ў вас у парадку.
Гаспадня. А вы, дзеткі, дружна жывіце, хутка расціце, край свой любіце. Не таму любіце, што за ўсе цяплейшы і прыгажэйшы, а таму любіце, што за ўсе мілейшы, за ўсе даражэйшы.
Песня “Бывайце здаровы”.