Визитная карточка учреждения

Рэжым працы ДУА  "Горкаўскі дзіцячы сад Старадарожскага раёна" - 7.30 - 18.00.

Выхадныя дні: субота, нядзеля, святочныя дні.

 

Мова навучання ва ўстанове адукацыі - беларуская.

 

У цяперашні час у ДУА «Горкаўскі дзіцячы сад Старадарожскага раёна», які забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі, выхоўваецца 24 выхаванцы.
    

У дзіцячым садзе функцыянуюць дзве групы:

Група інтэграванага навучання і выхавання №1
Выхавальнік: Філіпеня Алена Анатольеўна, Клюбко Алена Віктараўна, Гардзіевіч Святлана Мікалаеўна
Памочнік выхавацеля: Муравейка Таццяна Іванаўна

Група інтэграванага навучання і выхавання №2
Выхавальнікі: Клюбко Алена Віктараўна, Гардзіевіч Святлана Мікалаеўна
Памочнік выхавацеля: Савіцкая Надзея Іванаўна

Таксама працуюць:

Настаўнік-дэфектолаг: Зык Жанна Станіславаўна
Музычны кіраўнік: Нямковіч Жанна Мікалаеўна 


Адукацыйны ўзровень спецыялістаў:

50% - маюць вышэйшую адукацыю

50% - маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю

50% - маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю

33% - маюць першую кваліфікацыйную катэгорыю

17% - маюць другую кваліфікацыйную катэгорыю

 

Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:

навучання і выхавання, ранняй сацыалізацыі выхаванцаў;

асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу адукацыі;

атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;

фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнастных установак;

далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцыям;

развіццё ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;

выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу; 

забеспячэння пераемнасці дашкольнай і І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыя харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;

забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.

 

Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:

ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;

забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;

фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;

падрыхтоўка да працягу адукацыі;

аздараўленне.

 

Гадавая задача на 2025/2026 навучальны год:

"Фарміраванне ўяўленняў аб сацыяльнай значнасці працы дарослых і іх прафесіях у выхаванцаў з дапамогай працоўнай дзейнасці".

 

Меню раздела