“Дыдактычныя гульні па развіццю маўлення”

Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную зяву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, і самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

     Даследванні паказваюць, што да трох гадоў у асноўным адбываецца засваенне суфіксаў з памяншальным, ласкальным, прыніжальным і павелічальным значэннямі. Авалодванне ўсімі астатнімі суфіксамі адбываецца пасля трох год і расцягваецца на ўвесь дашкольны ўзрост. Так прасля трох год засвайваюцца суфіксы для азначэння асобаў жаночага полу (-ыха-, -к-), дзейснай асобы (-нік-, -ік-, -ун-, -ач-), для абазначэння патомства жывёлаў (-ян-, -ят-), афіксы для азначэння зборнасці (-н-). Важна, што не толькі ў дашкольным узросце адбываецца авалодванне словаўтварэннем праз засваенне новымі суфіксамі, але і надзвычайная лёгкасць ў авалодванні і выкарыстанні словаўтваральных мадэляў.

     Асновай, на якой будуецца засваенне мовы, зяўляецца скіраванасць на гукавую форму слова. А.Н. Гвоздеў адзначае зяўленне на пятым годзе жыцця дзіцяці першых спробаў асэнсаваць значэнне слова і даць яго этымалагічнае тлумачэнне. Ён указвае на тое, што гэтыя спробы вядуць да супастаўлення словаў з падобным гучаннем. Што нярэдка вядзе да памылковага збліжэння. Напрыклад, слова горад збліжаюць са словам горы. Гэта значыць, што сэнсавае тлумачэнне ідзе праз гукавое супастаўленне. Дастатковая асэнсаванасць маўлення зяўляецца толькі ў працэсе спецыялізаванага навучання.

     Што датычыць развіцця гукавога боку маўлення да канца дашкольнага ўзросту:

Дзеці павінны выразна вымаўляць складаныя артыкуляцыйна гукі: шыпячыя, свісцячыя, санорныя. Адрозніваючы іх у маўленні, яны замацоўваюць іх у вымаўленні.

Выразнае маўленне становіцца нормаю для пяцігадовага дашкольніка ў паўсядзёным жыцці, а не толькі падчас спецыяльных заняткаў.

У дзяцей удасканальваецца слыхаваое ўспрыманне і развіваецца фанематычны слых. Дашкольнікі могуць адрозніваць асобныя групы гукаў, вылучаць з групы словаў, фразаў слова, у якіх ёсць прапанаваныя гукі.

Дзеці свабодна выкарыстоўваюць у сваім маўленні сродкі інтанацыйнай выразнасці: могуць чытаць верыш самотна, весела, урачыста. Апрача таго, дзеці з лёгкасцю дэманструюць апавядальную, пытальную і колічную інтанацыі.

Старэйшыя дашкольнікі здольныя рэгуляваць гучнасць голасу ў самых розных жыццёвых сітуацыях: гучна адказваць на пытанні, ціха размаўляць ў грамадскіх месцах, сяброўскіх гутарках і г.д. Яны здольныя эфектыўна карыстацца тэмпам маўлення: гаварыць павольна, хутка ў залежнасці ад канкрэтных абставінаў.

У дзяцей пяці год добра развітае маўленчае дыханне: яны могуць працягла вымаўляць не толькі галосныя гукі, але і некаторыя зычныя (свісцячыя, шыпячыя, санорныя).

Дзеці пяці год могуць параўноўваць маўленне аднагодкаў і сваё з маўленнем дарослых, знаходзіць неадпаведнасці: няправільнае вымаўленне гукаў, словаў, недакладнае выкарытсанне націску ў словах.

Дыдактычныя гульні:

«Назаві адным словам»

Мэты: замацоўваць у мове дзяцей словы, што абазначаюць агульныя паняцці; актывізіраваць слоўнікавы за­пас; развіваць лагічнае мысленне, кемлівасць. Змест. Перад дзіцём  выкладваюцца карткі з выявамі прадметаў. Дзіцё разглядвае іх, называе намаляваныя прадметы. Затым дзіцё павіна назваць гэтыя прадметы адным словам.

▪ воўк, ліса, заяц... — дзікія жывёлы;

▪ сабака, кот, каза... — свойскія жывёлы;

▪ верабей, сарока, галка... — птушкі;

▪ курыца, певень, гусь... — свойскія птушкі;

▪ дуб, клён, бяроза... — дрэвы і г. д.

«Хто жыве ў казцы?»

Мэты: развіваць ўвагу, памяць, звязную мову, хуткасць мыслення; актывізацыя слоўніка.

Змест. Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у тым ліку і персанажаў казкі. Дзіцё  разгледае карткі, а затым называе персанажаў той казкі, якую слухаў, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі пра таго героя, якога назвалі.

«Прыдумай слоўца або адкажы: «Які?»

Мэты: абагачаць слоўнікавы запас прыметнікамі; развіваць кемлівасць, мысленне, мову. Змест. Дзіцё да назвы прадмета падабірае словы, якія дапамогуць адказаць на пытанне: «Які гэга прадмет?». Напрыклад:

- Лісіца якая? (Хітрая, рыжая...).

- Мядзведзь які? (Касалапы, вялікі...).

- Заяц які? (Касавокі, даўгавухі...) I г. д.

«Закончы сказ»

Мэты: актывізіраваць словы, якія абазначаюць бытавую тэхніку; развіваць звязную мову; практыкаваць ва ўстанаўленні прычынна-следчых і прасторава-часовых адносін. Змест. Закончыць сказ (знайшоўшы малюнак).

Я чышчу дыван... (пыласосам).

Я мыю бялізну ў ... (пральнай машыне).

Я слухаю навіны па... (тэлевізару).

Я гляджу кіно па ... (кінатэатры). Я шукаю інфармацыю ў... (газеце).

Я збіваю крэм з дапамогай... (міксера).

Я захоўваю прадукты харчавання ў... (халадзільніку).

Я размаўляю з сябрам па... (тэлефоне).

Я шыю сукенку на... (швейнай машыне).

Я фатаграфірую з дапамогай... (фотаапарата)

«Магазін цацак»

Мэта: актыўна распазнавацъ но­вый словы. Змест. Апісваецца цацка. Задача дзяцей — хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».

 

Меню раздела