Семінар-практыкум «Творы беларускай літаратуры, выкарыстоўваемыя для развіцця культуры маўлення выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі»

Мэта: фарміраваць  у педагогаў пазіцыю актыўнага суб'екта дейнасці, у якой рэалізуюцца іх творчая моц і здольнасць

План семінару:

  1. Уводзіны ў тэму.
  2. Казкі. Складанне казак па схемам, карцінкам. 
  3. Вершы. Чытанне вершаў на беларускай мове з апорай на мадэлі.
  4. Апавяданні. Падбор кніг з апавяданнямі для пэўнай узроставай групы выхаванцаў.
  5. Пацешкі. Драматызацыя пацешак.
  6. Прыказкі. Гульня «Дакажы славечка»
  7. Прымаўкі. Склад прымавак з прапанаваных слоў.
  8. Дразнілкі. Падбор рыфаў.
  9. Крычалкі - заклічкі.
  10. Чыстагаворкі. Вызначэнне груп гукаў, якія замацоўваюцца ў мове выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп.
  11. Байкі. Настольны тэатр.
  12. Паданні. Агляд паданняў і сказанняў, рэкамендаваных вучэбнай праграммай дашколнай адукацыі.
  13. Беларускія народныя гульні. Картатэка гульняў.
  14. Рэфлексія.

Літаратура: 

Дубінина, Дз.М. Культура Беларусі ў казках і паданнях: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / Дз.М. Дубініна, Дз.У. Дубінін. – Мінск: Зорны верасень, 2008. – 120 с.

Дубiнiна Дз.Н. Родная прырода ў вуснай народнай творчасцi: дапаможнiк для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыi/ Д.Н. Дубiнiна, А.А. Страха, Дубiнiн Дз.У. – Мiнск: Нац. iн-т. адукацыi, 2013. – 136 с.

Слова – радасць, слова – чары,

Вобраз вечна юных весен,

Есць ты ўсюды: у сонцы, у хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Лашчыш слух мой, слова-ззянне,

Атуляеш сэрца ласкай,

Ноч і вечар, дзень, світанне

Абняло ты, слова-краска.

Я.Колас

Дэвіз: «Не біце дубцамі, навучыце слаўцамі», «Ад навукі дужэюць розум і рукі»

  • Гучыць беларуская мелодыя. 
  • «Назаві свае імя  ласкава па-беларуску».
  • Падзел удзельнікаў семінара на 2 каманды “Складзі карцінку з частак”
  1. Казкі

Домашняе заданне: падрыхтаваць наборы карцінак да пераказу беларускiх народных казак; кароткую характарыстыку беларускіх паэтаў:

Ф.I. педагога

Казка

Беларускі паэт

 

«Легкі хлеб»

Змітрок Бядуля

 

«Пра быка і яго сяброў»

Сяржук Сокалаў-Воюш

 

«Жаронцы»

Васіль Вітка

 

«Не сілай, а розумам»

Вера Вярба

 

«Лісіца-хітрыца»

Янка Журба

 

«Як кот звяроў напалохаў»

Якуб Колас

 

«Селянін, мядзведзь і лісіца»

Янка Купала

 

«Верабей і мыш»

Іван Муравейка

 

«Кот Максім»

Алесь Лойка

 

«Гарошак»

Максім Багдановіч

 

“Піліпка-сынок”

Пімен Панчанка

 

“Пшанiчны каласок”

Нiна Галіноўская

 

“Каза-манюка”

Сяргей Грахоўскі

  1. Вершы

Вядучы прапануе камандам: 

  1. падзеліць атрыманыя схемы наступным чынам: «вершы»  - «пацешкі, песенькі»,
  2. раскласці вершы і пацешкі па ўзроставым группам: другая малодшая, сярэдняя, старэйшая,
  3. скласці план занятку па завучванню вершаў,
  4. даць кароткую біяграфію беларускіх паэтаў.
  1. Апавяданні.

1 каманда - Зачытаць з вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі творы беларускіх пісьменнікаў для сярэдняй группы. 

2 каманда - Зачытаць з вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі творы беларускіх пісьменнікаў для старэйшай группы. 

      

  1. Пацешкі.

1 каманда – Драматызацыя пацешкі «Ходзіць коцік па палях».

2 каманда – Драматызацыя пацешкі «Ты, каза, каза, лубяныя вочы».  

( ! Уключаць пацешкі пад час адукацыйнага працэсу ў хвілінкі-весялінкі, хвілінкі-адпачынку, хвілінкі-угадайкі, хвілінкі-забаўлянкі).

  1. Прымаўкі.

«Ласкавае слова – што дзень ясны».

«Слоўка як птушка: выпусціш – не вернеш».

Якая каманда назаве больш прымавак.

  1. Прыказкі.

Якая каманда назаве больш прыказак.

 «Які розум – такая і гаворка»

«Да чаго не дойдзеш – тое ў кніжцы знойдзеш»

«Слова - свята»

«Слова – гужы, за сэрца цягнуць»

«Не саромейся пытаць – болей спытаеш, больш пазнаеш»

«Гаворыць, як з кніжкі бярэ»

«Куляй цэліш у аднаго, у двух, а трапным словам – у тысячы»

«Рана загоіцца, а злое слова - ніколі»

«Язык не сцяг, а друдыну водзіць»

«Язык і да Кіева давядзе»

«Не біце дубцамі, навучыце слаўцамі»

«Чым багата, тым і рада, а што маю, тым прымаю»

«Госць у дом, Бог у дом».

  1. Падбор слоў для ацэнкі адказаў дзяцей: удала, добра, цікава, прыгожа, лагічна, выразна, яскрава, правільна, граматна, гучна, эмацыйна, ветліва, ласкава, пранікнена.

Ацэнка выказванняў каманды-саперніцы.

  1. Калыханкі

Спі, засні, мая дзетка,

Птушкі ўжо заснулі,

Спі, засні, мая дзетка,

Люлі, люлі, люлі.

Люлі, люлі, люлі!

Прыляцелі гулі!

Гулі-гулі-галубы!

Селі гулі на дубы,

І спявалі, і гукалі –

Сны салодкія склікалі.

Спі, сыночак міленькі,

Галубочак сівенькі.

Мой сыночак будзе спаць, 

А я буду калыхаць.

А-а-а, а-а-а, люлі!

Успомні матулю сваю, 

Як цябе люляла,

Як табе не раз ўначы 

Песеньку спявала

А-а-а, а-а-а, люлі!

Паслухайце калыханку, даскажыце слоўца.

Якая калыханка вам найболей спадабалася?

Праспявайце калыханку на розныя матывы.

  1. Народныя прыкметы.

Якая каманда назаве больш народных прыкмет.

  1. Скарагаворкі. 

Ехаў Пракоп з Пракопіхай

І з малым пракапяняткам.       

 Якая каманда прыдумае больш скарагаворак з другім імем.

Чаравікі у нашай Славы

Адзін левы, другі  правы.

Справа – левы, злева – правы,

Скажы, Слава,

У чым справа?

Тут няма маёй віны:

Паспрачаліся яны.       Прыдумайце пытаннi да скарагаворкі.

  1. Чыстагаворкі.

Назавіце групы гукаў,  якія замацоўваюцца ў маўленні выхаванцаў старэйшай і сярэдняй груп, састаўце з імі чыстагаворкі.

Оз-оз-оз – на вуліцы мароз, …

Фатограф фатаграфуе, фатаграфіі рыхтуе.

Дом, дамы, дамок,

Дым, дымы, дымок,

Даня думае, гадае,

Доўга словы падбірае.

  1. Абагульненні.

1 - Прыдумайце вершаваныя заданні да абагульнення “адзенне”

Прыйдзем разам да высновы –

Назавем адным мы словам

Марлю, шоўк, паркаль, муслін, корт, гіпюр і крыналін.

2 – Прыдумайце вершаваныя заданні да абагульнення “цацкі”

Ну, а тут вось вы гатовы

Адзначыць рэчы пэўным словам:

Ложак, зэдлік, стол, канапу, 

Крэсла, тумбачку ды шафу?

  1. Заклічкі, крычалкі.

Прыдумайце заклічкі, крычалкі.

Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Запрашаю усіх гуляць!

Я будую дом з пяску!

Я клічу усіх на талаку!

Будзем дружна працаваць,

Дом прасторны будаваць,

Высачэзны – вось такі!

На падмогу, землякі!

  1. Лічылкі. 

Удзельнiкi завучваюць лічылку, выбіраюць таго, хто лічылкай выбiрае вядучага, якi лiчылкай выбiрае наступнага вядучага i так далей.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Воўк з лісой пайшлі гуляць,

Следам вожык тупаціць.

Мы пайшлі…

                   Табе лічыць.

  1. Дражнілкі ( ! Мэта: не абразіць, а дапамагчы справіць недарэчнасці

Сярод дзяцей:

Бе-бе-бе, ачкарык, 

Дзядзька Сцепа велікан, а зваліўся ў стакан.

Вабражуля (задавака) номер пяць любіць туфелькі мяняць.

Падбярыце дражнілку да імя; вызначце, якая рыса характару чалавека высмейваецца. Напрыклад, Святланка – хавае абаранка - сквапнасць.

Ірынка - скарынка.

Наталка - гадалка.

Ніна – карзіна, карціна, дрызіна.

Санік – рванік.

Валечка - кралечка.

Лілечка – пілюлечка.

Таццянка - падманка.

Алена – задуменна.

Ксенія – варэнька.  

Гануля - крыўдуля, гразнуля.

Аллачка - крычалачка.

Райка - хазяйка.

  1. Загадкі.

Састаўце загадку пра: 1- занятак малявання,

                                      2 - занятак па лепцы.

  1. Легенды, паданні.  

 Найдзіце і зачытайце з вучэбнай праграмы дашкольнага выхавання назвы легенд і паданняў.

  1. Быліны ( ! Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі прапануе толькі рускія).
  2. Дыдактычныя гульні (удзельнiкам прапануецца раздатка дыдактычных гульняў па развiццю беларускага маўлення i культуры моўных зносiн).
  3. Карагодныя і рухомыя гульні (удзельнiкам семiнара прапануецца картатэка карагодных i беларускiх народных гульняў).
  4. Вызначэнне i вiншаванне пераможца семiнара-практыкума.
  5. Рэфлексiя «Мне спадабалася…»
  6. 23. Вынiк.
Меню раздела