Канспект занятка па адукацыйнай галіне “Развіццё мовы і культура маўленчых зносін” для дзяцей рознаўзроставай групы Тэма “Прафесіі дарослых”.

Праграмныя задачы:Практыкаваць ва ўменні падтрымліваць гутарку, актыўна выказвацца па тэме з асабістага вопыту;

 удасканальваць уменне састаўляць невялікія апавяданні аб прафесіях дарослых;(6-ты год).

 Удакладніць веды выхаванцаў пра розныя прафесіі і прылады працы; папаўняць слоўнік назвамі прафесій і прылад працы ; 

развіваць дыялагічную мову дзяцей і ўменне разумець і тлумачыць значэнне прымавак і прыказак;

 выхоўваць пазнавальную цікавасць.

Абсталяванне: карцінкі людзей розных прафесій, інструменты для дыдактычнай гульні “Што каму?”.

Ход занятку

1.Арганізацыйны момант.

Дзеці разглядаюць малюнкі, на якіх адлюстраваны людзі розных прафесій. Адказваюць на пытанні выхавацеля.

Выхавацель. Што такое прафесія?

  • Навошта патрэбны прафесіі?
  • Што было б, каб не існавала будаўніка? Настаўніка? Хлебароба? Пажарніка? І г. д.

2.Дыдактычная гульня “Адгадай, хто я?”.

Адзін з удзельнікаў задумвае, астатнія стараюцца яе адгадаць, з дапамогай пытанняў. “Ты будуеш дамы? Ты вучыш дзяцей? Ты вылечваеш людзей?”

 І г. д.

  1. Гульня “Падбяры слова”.

Выхавацель. Усё, што мы бачым: мэбля, адзенне, абутак, цацкі, машыны, - зроблена людзьмі розных прафесій, іх працавітымі рукамі. Зараз я прачытаю вам верш, а вы ўважліва паслухайце і падкажыце слова.

Будуюць дамы, засяваюць палі,

У сінім прасторы вядуць караблі,

З цымбалаў высякаюць іскрыстыя гукі,

І шыюць,

І мыюць

Нястомныя …(рукі).

4.Работа над прыказкай.

Выхавацель.Падумайце і адкажыце, як вы разумееце такую прыказку:”Работа і поіць, і корміць”? (Усякая работа прыносіць сваю какрысць.)

А зараз я вам перакажу кароткую размову, а вы назавіце прыказку, якая ў ёй прагучыць.

  • – Тата, давай з табой пагуляем у шашкі.
  • Я, сынку, заняты. Трэба справу скончыць.
  • А мне сумна.
  • Знайдзі сабе занятак. Памый свае насоўкі, шкарпэткі. Хто працуе, той не сумуе.
  • – Бабулька, ты казала, што мы пойдзем гуляць.

– Пойдзем, унучак, але скажы, ці ты ўжо памыла посуд?

  • Я потым памыю.
  • Не. Адклад не ідзе ў лад. Памый чысценька посуд, і тады пойдзем. Дзеці вызначаюць прыказкі, тлумачаць іх сэнс.
  1. Складанне апавядання “Кім я хачу стаць”.

Дзеці выбіраюць сабе малюнкі з то прафесіяй, якая ім падабаецца, складаюць пра гэту прафесію апавяданне. (Як называецца гэта прафесія; што карыснага робяць людзі гэтай прафесіі, якімі інструментамі карыстаюцца, за што падабаецца выбраная прафесія.)

  1. Знаёмства з вершам А. Астрэйка “Размова аб прафесіях”.
  • Гутарка па пытаннях:
  • - Хто такія рамеснікі?
  • Што робіць токар?
  • Чым карысна справа муляра?
  • Якая справа “самая надзейная”?
  • Хто працуе з іголкаю?
  • Дык якая ж прафесія самая лепшая?
  1. Падвядзенне вынікаў.
Меню раздела
Шрифт
Тема
Шрифт
Межбуквенное расстояние
Изображения