Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2023У ДУА «Палажэвіцкі дзіцячы сад Старадарожскага раёна» 21.02.2023 быў праведзены дзень роднай мовы пад дэвізам: «Роднай мовы, гук галоўны». Педагогі арганізавалі выставу літаратуры, гульні, віктарыны, прысвечаныя гэтай даце. Выхаванцы знаёміліся з новымі творамі майстроў мастацкага слова, узгадвалі свае любімыя творы па-беларуску.
Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі, у якіх былі змешчаны практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час. Лісткі былі аформлены ў займальнай форме, якія не патрабавалі ад бацькоў шмат часу на пошук патрэбнай інфармацыі. Ім дастаткова было толькі скарыстацца тэлефонам з праграмай для чытання QR-кодаў. Глядзiце нашу фатагалярэю.