Міні-музей "Беларуская хатка" створаны для азнаямлення выхаванцаў з культурай i побытам беларускага сялянства і, зыходзячы з таго, што ва ўзросце 5-7 гадоў для дзяцей важна паказаць пэўныя прыклады і навочнасць, што з'яўляецца магутным сродкам уздзеяння.

Экспанаты музея збіралі разам з дзецьмі, бацькамі i педагогамі. Гэта былі розныя старадаўнія прадметы: збанкі для падрыхтоўкі ежы, калаўрот, прас, сельскагаспадарчыя прылады для працы.

Міні-музей "Беларуская Хатка" пастаянна папаўняецца.

Экспанаты музея выкарыстоўваюцца на занятках па азнаямленню са звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках па выяўленчаму мастацтву, пры правядзенні святаў "Масленіца", "Купалле", "Запрашаем на Калядкі", "Свята восені" і іншыя.

 

 

Меню раздела