Загадкi
Калі захварэла вуха
Калі ў горле стала суха,
Не хвалюйся і не плач-
Бо табе дапаможа ... (урач)
***
Краіна ведаў існуе.
Мне люба адкрываць яе
Дзяўчынкам, хлопчыкам штораз, ведучы іх
З класа ў клас. (настаўнік)
***
Заходзьце і сядайце зручна,
Як пажадаеце, выключна
Вам так прычоску і зраблю,
А трэба – то і пагалю. ( цырульнік)
***
Мяту я і вясной, і летам, мяту і ў восень, і зімой…
Калі б не я – па ўсіх прыкметах двор стаў бы
Ямай выграбной. (дворнік)
***
Боршч згатую і шашлык,
І пад совусам язык,
Жур, мачанку, плоў, спагеці – з апетытам
Будзеш есці. ( Кухар)
***
Злева хвалі, справа хвалі - дзень у дзень –
Марскія далі.
І не цягне на зямлю – гэтак мора я люблю. ( Марак)
***
Цёмнай ноччу, ясным днём
Ён змагаецца з агнём.
У касцы, быццам воін слаўны,
На пажар спяшаецца ... (пажарны)
***
Тонкай палачкай узмахне -
Хор на сцэне заспявае.
Не чараўнік, не жанглёр.
Хто ж гэта? (Дырыжор)
***
Хто плыве на караблі
Да нязведанай зямлі?
Весялун ён і дабрак.
Як завуць яго? (Марак)
***
Штодня зранку
У рукі ён бярэ абаранак,
Круціць, круціць так і сяк,
Але не з'есць яго ніяк ?( шафёр)
***
Калі птушка захварэла,
Ці сабака, або кот.
Усіх іх лечыць ўмела,
Усім дапаможа доктар той.
(Ветэрынар)
***
З ім, напэўна, вы знаёмыя.
Ведае ён пра ўсе законы.
Не суддзя, не журналіст.
Усім савет дае ... (юрыст)
***
Стук ляціць з-пад колаў,
Імчыцца ўдалячынь электравоз.
Цягнік водзіць не таксіст,
Не пілот, а ... (машыніст)
***
Наяве, а не ў сне
Ён лётае ў вышыні.
Водзіць у небе самалёт.
Хто ж ён, скажы? (Пілот)