Не перагрувашчвайце электрасетку
Нярэдка асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажара могуць стаць няспраўная электраправодка, іскрэнне і нагрэў кантактных злучэнняў, парушэнне правілаў эксплуатацыі і мантажу электрасетак, кароткае замыканне, перагрузка правадоў электрасеткі. Таму вельмі важна правільна разлічваць магутнасць электрапрыбораў і абмяжоўваць нагрузку на сетку.
Пры выкарыстанні электраабсталявання:
– не ўключайце адначасова ў сетку некалькі магутных электрапрыбораў;
– не выкарыстоўвайце няспраўныя або самаробныя электразасцерагальнікаў;
– перыядычна правярайце стан электраправодкі ў доме (кватэры) і давярайце гэтую справу толькі кваліфікаваным спецыялістам;
– не завязвайце электрапровад ў вузлы, не падвешвайце іх на цвіках;
– не стаўце электраабагравальнік на дыван і драўляную падлогу;
– мэблю, шторы і цюль неабходна трымаць на бяспечнай адлегласці ад уключаных электрапрыбораў;
– электрапрыборы, якія выкарыстоўваюцца на кухні, неабходна ўсталёўваць на незгаральныя падстаўкі (з азбафанеры, цэглы або азбесту) далей ад штор, фіранак і іншых згаральных прадметаў;
– не пакідайце уключаныя ў сетку электрапрыборы, тэлевізары без нагляду, сыходзячы з хаты, абавязкова адключайце прыбор ад сеткі.